Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ПАСЛУГІ: ПРЫКЛАД ПАРТНЁРСТВА

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама да прафесійнага свята работнікаў сваёй галіны не паехала далёка па падарункі перадавікам вытворчасці. Былі заказаны патрэбныя ў быце пледы з футра ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання. Пледы пашыты майстрамі атэлье Дома быту.

Чым не прыклад эканамічна выгаднага для раёна супрацоўніцтва, калі грошы “асядаюць” у сваім рэгіёне і прымнажаюць дабрабыт свайго краю? Гэта і партнёрская падтрымка прадпрыемства, што ацэнена кіраўніцтвам камбіната бытавога абслугоўвання.

 

НАСУСТРАЧ ПАЦЫЕНТУ

У мэтах паляпшэння медыцынскага абслугоўвання жыхароў раёна краўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы перагледзела графік работы асобных кабінетаў.

Ужо некалькі месяцаў кабінет ультрагукавога даследавання і пульмаскан працуюць у дзве змены: УГД – з 8 да 20 гадзін, пульмаскан – з 8 да 19 гадзін.

Кругласутачна працуе рэнтген-служба. Урачы і сярэдні медыцынскі персанал нясуць кругласутачнае дзяжурства і гатовы ў любы час  прыняць экстранных пацыентаў.

 

У НАШЫМ ГОРАДЗЕ: КЛУБ ПРАВАСЛАЎНАЙ МОЛАДЗІ

Пры Стаўбцоўскім Свята-Аннінскім храме адкрываецца клуб праваслаўнай моладзі.  Клуб прадаставіць маладым людзям магчымасць духоўных зносін, удзелу ў сумесных мерапрыемствах.

Пасяджэнні клуба будуць праходзіць па серадах у 17.30. Першае пасяджэнне адбудзецца 26 лістапада. Членамі клуба праваслаўнай моладзі могуць быць усе жадаючыя.

На першым пасяджэнні будзе прынята праграма дзейнасці клуба, улічаны пажаданні і складзены план мерапрыемстваў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *