Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны дзевяць шлюбаў, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 24 маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Міхаіл Абадоўскі, Мацвей Бадун, Уладзіслаў Грынчык, Дар’я Каробка, Аляксандр Макарэвіч, Стэфанія Сергіевіч, Ніна Шлапкова, Софія Шустал, Мікіта Ранцюк, Паліна Беняш, Паліна Лойка, Максім Крыкала, Захар Луцэвіч, Аляксей Уласік, Дзмітрый Облік, Яўгеній Варакса, Софія Фянько, Эліна Саўчыц, Назар Гамза, Анісся Кудрашова, Аляксандр Шыблоўскі, Дар’я Аўхімовіч, Аляксей Траццяк і Вадзім Палуян.

Зямны шлях закончыўся для 28 чалавек.  

У пажарнай часці згадалі пажар у гаражы жыхара вёскі Ячнае, дзе агнём знішчаны аўтамабіль. Прычына высвятляецца. З 14 па 29 лістапада праходзіць прафілактычная акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!” – аб папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх пры неасцярожным абыходжанні з агнём падчас курэння. На гэтым тыдні з удзелам прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення МНС прайшлі сустрэчы ў школе № 3 з уручэннем вучням падарункаў, віктарынамі і тэматычным конкурсам вясёлых і знаходлівых ад вучняў Горкаўскай школы. Выступленне аб шкодзе курэння з паказам відэафільма прайшло ў РБУ.

Міліцыяй зарэгістравана 148 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку якіх узбуджана 12 крымінальных спраў, у дзевяці з іх устаноўлены падазраваемыя. З зямельнага ўчастка ў Ячонцы, выдадзенага грамадзяніну для агародніцтва, выкрадзены будматэрыялы. Махлярка пад прыдуманым імем размясціла ў інтэрнэце інфармацыю аб продажы дзіцячага адзення і пераканала адну з кліентак перавесці грошы на яе рахунак, зняла іх і патраціла, а даваць абяцаныя рэчы і не намервалася. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні п’янства, выяўленні асоб, якія вырабляюць, захоўваюць і рэалізуюць самагон і брагу. Інфармацыю аб іх можна ананімна перадаць па тэл. 5-32-76.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Стаўбцоўскай лесапаляўнічай гаспадаркі за паляванне без дазволу затрыманы трое жыхароў Мінска. Канфіскаваны чатыры стрэльбы. Паблізу Наваколасава затрыманы браканьер, кіраўнік адной з фірмаў раёна, які ў саставе групы незаконна здабыў лася. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй працы вядзецца расследаванне двух няшчасных выпадкаў: 28 кастрычніка ў 09.30 на Стаўбцоўскім філіяле ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” пры замене лямпачак упаў і атрымаў цяжкія траўмы электраманцёр (у яго крыві было 2,64 праміле алкаголю); 29 кастрычніка на філіяле ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы сарваўся з вышыні слесар-рамонтнік, які, не замацаваўшы сябе страховачным фалам, спрабаваў уручную перамясціць маставы кран на ліцейнай вытворчасці, што будуецца, і быў траўміраваны.      

ДАІ выявіла 140 парушэнняў. Сярод парушальнікаў – адзін нецвярозы і пяць бяспраўных вадзіцеляў, 23 недысцыплінаваныя пешаходы. Здарыліся чатыры аварыі. Дзень памяці аб ахвярах ДТЗ адзначаны ў мінулую нядзелю.

“Хуткая” выязджала да хворых 410 разоў, у прыватнасці дзевяць сігналаў паступілі да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *