Для ўраджаю

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

ДЛЯ ПАЛЯПШЭННЯ ЎРАДЛІВАСЦІ

Як вядома, самы лепшы тэрмін для ўнясення калійных угнаенняў восенню, пад зяблевае ворыва. І ў першую чаргу менавіта пад такія культуры як бульба, грэчка, бабовыя, караняплоды. Сёлета сельгаспрадпрыемствамі раёна ўжо ўнесена ў глебу звыш 1120 тон калію ў дзеючым рэчыве на плошчы каля 7,5 тысячы гектараў. Гэта больш, чым у мінулым годзе. Усяго ж патрэбна ўнесці ў глебу каля шасці тысяч тон. Надвор’е дазваляе гаспадаркам і сёння выконваць гэтую работу. Як і ў папярэднія гады, найбольш актыўна шчыруюць у даным накірунку работнікі ААТ “Агранёманскі”, дзе ўнесена амаль 227 тон, а таксама ААТ “Вялікі Двор”, “Каганец” і “Шашкі”. Калійныя ўгнаенні гаспадаркі вывозяць з Салігорска ўласным транспартам. Частку грошай на набыццё ўгнаенняў пералічвае калійнаму камбінату філіял “Стоўбцы” ААТ “Мінскі мясакамбінат”. 

 

АБАРАНІЛІ ПРАГРАМЫ

Агранамічныя службы гаспадарак раёна вызначыліся з пасяўнымі плошчамі на наступны год і абаранілі ў райсельгасхарчы свае праграмы. Асаблівая ўвага нададзена забеспячэнню жывёлагадоўчай галіны якаснымі і таннымі кармамі. З мэтай вырашэння бялковай праблемы сельгаспрадпрыемствам даведзена заданне расшырыць пасевы шматгадовых бабовых траў. І ў прыватнасці, люцэрны – самай таннай у вытворчасці кармавой адзінкі, а таксама канюшыны. З улікам рэкамендацый вучоных шматгадовыя бабовыя травы ў гаспадарках нашага раёна павінны займаць восем тысяч гектараў. Апошнім часам плошча пад імі павялічылася больш як удвая і склала сем тысяч гектараў. Адначасова змяншаюцца пасевы пад прапашнымі культурамі, менавіта дарагой у вытворчасці кармоў кукурузай. Аптымізаваны плошчы пад збожжавымі, рапсам, цукровымі буракамі і бульбай, валавы збор якіх неабходна павялічваць за кошт павышэння ўраджайнасці. Дарэчы, вызначаны чатыры валаўтваральныя гаспадаркі, якія будуць вырошчваць бульбу – гэта ААТ “Вішнявецкі-агра”, “Радзіма Дзяржынскага”, “Рубяжэвічы” і СФГ “Сула”.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *