Спявалі для дзераўнянцаў

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Сваё прафесійнае свята працаўнікі ААТ “Дзераўное” сустрэлі з прыўзнятым настроем.

Акрамя традыцыйных прадуктовых набораў, якія атрымаў кожны работнік гаспадаркі, прафкамам былі набыты білеты на канцэрт арт-групы “Беларусы”. Выступленне мужчынскага вакальнага калектыву адбылося ў Дзераўнянскім Цэнтры культуры пры поўным аншлагу. Адметна, што заключную частку канцэрта спевакі прысвяцілі менавіта дзераўнянцам, якіх шчыра павіншавалі з нагоды 65-гадовага юбілею таварыства.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *