«Радугі» важныя крокі

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Радуга» адзначыў 30-гадовы юбілей. Праўда, у гэтым статусе дзіцячы яслі-сад № 6 г. Стоўбцы працуе апошнія шэсць гадоў.

18 гадоў дашкольную ўстанову ўзначальвае Людміла Логвін. Пад яе кіраўніцтвам навучальная ўстанова прайшла важныя этапы станаўлення, развіцця і лічыцца на сучасны момант адной з самых перспектыўных дашкольных устаноў новага тыпу ў нашым раёне. Вялікая ўвага надаецца не толькі выкарыстанню новых педагагічных тэхналогій у рабоце, але і стварэнню належнай матэрыяльнай базы для навучання і выхавання дзяцей. Кожны групавы пакой мае свой адметны дызайн, у што ўкладзены творчасць, фантазія і праца супрацоўнікаў. У гэтым годзе, напрыклад, гаспадарчым спосабам праведзены рамонт харчблока з частковай заменай абсталявання,  абгароджана і добраўпарадкавана тэрыторыя, праводзіцца рамонт групавога пакоя.

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Радуга” наведваюць 278 выхаванцаў. Гэта адна з самых вялікіх дашкольных устаноў раёна. Педагагічны калектыў у складзе 30 чалавек імкнецца працаваць інавацыйна, што прыцягвае ўвагу калег з іншых раёнаў – на базе цэнтра “Радуга” штогод праводзяцца семінары рознага ўзроўню.

Юбілей дашкольнай установы даў магчымасць запрасіць на ўрачыстасць ветэранаў. У ліку іх – былы намеснік загадчыка Ганна Янкоўская, выхавацель Наталля Драгун, медыцынская сястра Тэрэза Кульша. Словы ўдзячнасці за сумленную, адказную і вельмі няпростую работу з дзецьмі малога ўзросту атрымалі педагогі і выхавацелі, якія працуюць з выхаванцамі цэнтра развіцця дзіцяці на сучасны момант. У ліку іх педагогі з больш чым 20-гадовым стажам Марына Літвін, Святлана Мяжынская, Святлана Бічык, Алена Даўлюд, Таццяна Жыбуль, Людміла Мамонька, Алена Ярашэвіч, Марына Семяняка, Інеса Дрозд, Наталля Таболіч і іншыя супрацоўнікі на розных пасадах.

Юбілей цэнтра дазволіў падвесці вынікі, сказаць адзін аднаму добрае слова і проста адпачыць, што так неабходна ў напружаным рытме сучаснага жыцця.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *