Пытанні жыццезабеспячэння грамадзян павінны вырашацца на мясцовым узроўні

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Аналіз паведамленняў грамадзян, якія  паступаюць на гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці, паказвае, што першачарговымі праблемамі, якія хвалююць жыхароў, з’яўляюцца пытанні прыватызацыі жылых памяшканняў, забеспячэнне раёнаў індывідуальнай жылой забудовы неабходнымі інжынерна-транспартнымі камунікацыямі, а таксама стан і падрыхтоўка жылога фонду да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд. Шмат зваротаў ад грамадзян паступае і па пытаннях  арганізацыі гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. На жаль, ёсць сігналы і аб парушэннях працоўнага заканадаўства: выплата зарплаты і дзіцячых дапамог на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, бытавога абслугоўвання і ў камерцыйных арганізацыях. У верасні 2014 года Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці правёў маніторыг стану і развіцця інфраструктуры ў раёнах індывідуальнай жылой забудовы (РІЖЗ).

Па ацэнцы Камітэта на 01.09.2014 па вобласці не завершаны будаўніцтвам больш за 200 аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў РІЖЗ. Агульная сума затрат на  будаўніцтва ўжо перасягнула 655 млрд руб., а для заканчэння работ яшчэ неабходна каля 1,2 трлн руб.

Для ўрэгулявання вышэйуказанай сітуацыі Камітэт прапанаваў Мінскаму аблвыканкаму прыняць адпаведныя меры рэагавання, а таксама разгледзець пытанне распрацоўкі і зацвярджэння абласной Праграмы будаўніцтва аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры РІЖЗ з устанаўленнем этапаў (распрацоўка ПСД, будаўніцтва, увод у эксплуатацыю), крыніц фінансавання (у тым ліку сродкі ад продажу зямельных участкаў і прыватызацыі жылля, а калі гэта неабходна – унесці прапановы аб зменах у заканадаўстве) і адказных за выкананне.

На жаль, шмат якія праблемы, што падымаюцца грамадзянамі і якія можна вырашыць на мясцовым узроўні, вырашаюцца толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта.

У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” на вусныя звароты грамадзян на гарачую лінію Камітэта не абавязаны пісьмова адказваць. Але грамадзяне не павінны думаць, што мы “забываемся” пра іх званкі. Некаторыя пытанні вырашаюцца адразу, некаторыя пераадрасоўваюцца па кампетэнцыі і патрабуюць больш дэталёвага вывучэння. Усе праблемы рэгіёнаў агучваюцца на пасяджэннях аблвыканкама ці райвыканкама.

За 10 месяцаў бягучага года на гарачую лінію Камітэта паступіла больш як 300 званкоў. Таму на месцах неабходна актывізаваць работу сельвыканкамаў, прыдаць новы імпульс інстытуту старастаў населеных пунктаў, рэгулярна праводзіць сельскія сходы з мэтай вырашэння праблем жыццезабеспячэння грамадзян. Гэты вывад заснаваны на тым, што не заўсёды на месцах валодаюць інфармацыяй аб патрэбах грамадзян, а жыхары вымушаны адразу напрамую звяртацца ў Камітэт.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *