Каб не гарэлі жыцці

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

На мінулым тыдні двое пенсіянераў раёна трапілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы з апёкамі і атручэннем чадным газам.

– Работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія прыбылі на месца пажару, удалося выратаваць жыцці 62-гадовага жыхара Наваколасава і 79-гадовай жыхаркі Грабёнаўшчыны. Абое пацярпелыя пражывалі адны, – удакладняе інспектар Таццяна Тарасевіч. – Позна вечарам 18 лістапада ў кватэры ў Наваколасаве здарылася моцнае задымленне, прычынай якога, па папярэдняй інфармацыі, паслужыла неасцярожнае абыходжанне гаспадара з агнём. Прычына загарання дома з пячным ацяпленнем у Грабёнаўшчыне высвятляецца.

Стан пажылой жанчыны, якая атрымала яшчэ і апёк дыхальных шляхоў, ацэньваецца як цяжкі.

Раённы аддзел па надвычайных сітуацыях нагадвае, што з пачатку года на Стаўбцоўшчыне здарыліся 44 пажары, сем чалавек у іх загінулі. Асноўная прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Каб не гінулі ў агні жыцці, кожнаму домаўладальніку, кожнаму жыхару раёна неабходна строга захоўваць правілы пажарнай бяспекі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *