Здароўе

Медыцына Нумары

ПАЗБАВІЦЦА ШКОДНЫХ ЗВЫЧАК

З 17 па 20 лістапада ў нашым раёне прайшла рэспубліканская антытытунёвая акцыя, прымеркаваная да адзінага дня здароўя “Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”.

У рамках акцыі па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння праведзены круглыя сталы, выстаўкі, конкурсы нагляднай агітацыі, урокі і гадзіны здароўя, спартыўныя і іншыя тэматычныя мерапрыемствы. Так, у Коласаўскай СШ адбыўся дзень прафілактыкі негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі з удзелам спецыялістаў розных службаў і ведамстваў. На базе УАЗ “Стаўбцоўская ЦРБ” прайшлі дні адкрытай інфармацыі, кансультавання насельніцтва, у т. л. па тэлефоне даверу – 5-46-43.

Курэнне – гэта прывычка, якая ў большасці выпадкаў пераходзіць у залежнасць арганізма ад нікаціну. Калі вы хочаце захаваць здароўе сабе і тым, хто вас акружае, падоўжыць жыццё, – не пачынайце курыць. А хто стаў залежным ад тытуню, кіньце курыць ці хаця б не курыце ў прысутнасці іншых, бо і так званае пасіўнае курэнне наносіць вялікую шкоду здароўю. Беражыце сябе!

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ,  валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 

АБ ПРАГНОЗЕ ПА ГРЫПЕ

Паводле прагноза Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у эпідсезоне 2014-2015 гг. будуць цыркуліраваць вірусы грыпу А/Сalifornia/7/2009 (H1N1) A/Texas/50/82012 (H3N2) і вірус грыпу B/Masschusetts/ 2/2012. 

У сувязі з гэтым, па рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пры вырабе вакцын супраць грыпу для сезона 2014-2015 гг. у іх склад уключаны вышэйпералічаныя штамы вірусаў. Вакцынацыя працягваецца да 1 снежня. Прышчэпкі можна зрабіць у кабінеце райпаліклінікі № 240 і амбулаторыі па месцы жыхарства.

Арганізацыі аховы здароўя раёна прышчапілі ўжо супраць грыпу 14812  чалавек, у тым ліку 2889 дзяцей.

Варта нагадаць, што найбольш эфектыўным і навукова абгрунтаваным метадам прафілактыкі супраць грыпу застаецца вакцынацыя, якая абумоўлівае не толькі зніжэнне захваральнасці, але і змяншае выпадкі ўскладненняў. Асабліва важная вакцынацыя для дзяцей, у якіх яшчэ не сфарміраваўся імунітэт, і пажылых людзей, у якіх імунныя сілы арганізма зніжаюцца, а таксама для асоб з групы рызыкі (медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў транспарту, адукацыі і т. п. ).

Пасля вакцынацыі імунітэт да вірусаў грыпу выпрацоўваецца праз два-тры тыдні. З улікам таго, што рост захваральнасці на грып у Рэспубліцы Беларусь чакаецца ў студзені – лютым 2015 года, цяпер самы час зрабіць прышчэпку. Прышчэпка захоўвае сваё дзеянне на працягу 6-12 месяцаў, так што эфект аховы прадоўжыцца ўвесь эпідэмічны сезон.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *