У сельгаставарыствах

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

У ТРЫ РАЗЫ БОЛЬШ

На сельгаспрадпрыемствах раёна пад яравую сяўбу назапашана каля 334 тысяч тон арганічных угнаенняў. Нарыхтоўка «вітамінаў урадлівасці» вядзецца згодна з графікам.

Выканалі даведзены план працаўнікі ААТ «Жацерава», дзе ўся арганіка вывезена і ўнесена ў глебу. Шчыра папрацавалі на вывазцы вадзіцелі велікагрузаў Мікалай Дударэвіч, Часлаў Сідаровіч і Уладзімір Аўласін, а на ўнясенні парупіўся мехатрад райаграсэрвіса Мінскага раёна. Лепшыя паказчыкі па назапашванні арганікі маюць ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Каганец», «Вішнявецкі»-агра» і «Вялікі Двор». Усяго ў гаспадарках вывезена на палеткі звыш 300 тысяч тон гною. Работа гэтая працягваецца. Унесена каля 170 тысяч тон, што ў тры разы больш, чым за адпаведны перыяд летась. Дапамагаюць таварыствам у гэтай справе і мехатрады, якія створаны на базе арганізацый раёна.

 

ДЛЯ СЯНАЖНЫХ ТРАНШЭЙ

Сянажныя траншэі для закладкі травяных кармоў з’яўляюцца таннымі і адносна простымі збудаваннямі.

У гэтым годзе на фермах гаспадарак раёна пабудавана за крэдытныя сродкі шэсць новых траншэй: у ААТ «Агранёманскі» і «Рубяжэвічы» – па дзве, у ААТ «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – па адной.  Вядзецца мантаж яшчэ васьмі – трох у ААТ «Вялікі Двор», па адной у ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». За выдзеленыя аблвыканкамам бюджэтныя грошы набывае жалезабетонныя пліты і будуе дзве траншэі ААТ «Шашкі».  А вось у ААТ «Вішнявецкі-агра», дзе за дзяржаўныя сродкі таксама запланавана пабудаваць дзве траншэі, па прычыне іх нясвоечасовага асваення ўзводзіцца толькі адна.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *