Жывёлагадоўля

Нумары Сельская гаспадарка

СЕМІНАР. ПАВОДЛЕ ІНАВАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

Напрыканцы лістапада на базе СВК «Агракамбінат «Сноў» прайшоў абласны семінар, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі жывёлагадоўчай галіны нашага раёна.

Як адзначыла начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарча Галіна Шуранкова,  каб атрымліваць прадукцыю па максімуме, трэба  карову не толькі добра накарміць, а неабходна стварыць ёй належныя ўмовы ўтрымання і, што вельмі важна, правільна падаіць. Менавіта на гэтым і была засяроджана ўвага ўдзельнікаў семінара. А іменна, гаспадары паказалі гасцям апошнія навінкі ў галіне жывёлагадоўлі, якія прымяняюцца тут у вытворчасці малака. Усе былі ў захапленні ад апарата MAS-D-TEC. Гэта партатыўная сістэма распазнавання субклінічнага мастыту вымя малочных кароў. Ён вельмі просты ў эксплуатацыі,  карыстацца ім можа кожная даярка. Апарат на працягу 30 секундаў паказвае наяўнасць у малацэ саматычных клетак. Такім чынам можна рабіць праверкі кожны дзень. Інавацыя ў  тэхналогіі даення – трохвугольная сасковая гума. Яе выкарыстанне садзейнічае змяншэнню колькасці мастытаў і захворвання саскоў у кароў. Павялічваецца працягласць прадукцыйнасці жывёлы на адну-дзве лактацыі, павышаецца якасць малака. Скарачаецца час даення, бо малакааддача ідзе хутчэй. А таксама змяншаецца нагрузка на аператара машыннага даення  за кошт зніжэння вагі канструкцыі.

Усе гэтыя навінкі, а таксама спрэі і ласьёны для догляду і аздараўлення вымя дойных кароў на аснове эфірных масел, якія валодаюць шырокім спектрам біялагічнай актыўнасці, станкі для апрацоўкі капытоў, аўтаматычныя шчоткі, малочныя шлангі прапаноўвае сельгаспрадпрыемствам ТАА «ДИО экспорт».

 

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ. МЭТАВАЕ НАКІРАВАННЕ – СТОПРАЦЭНТНАЯ ГАРАНТЫЯ

Патрэба ў спецыялістах сельскагаспадарчай галіны ў раёне па-ранейшаму застаецца. Запатрабаваны розныя спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю, а найбольш у жывёлагадоўчую галіну. І асабліва ў гаспадарках раёна адчуваецца недахоп ветэрынарных ўрачоў. З мэтай прыцягнуць выпускнікоў не толькі сельскіх, а і гарадскіх школ паступаць вучыцца ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы,  у школах штогод праводзіцца прафарыентацыя. Вось і сёлета ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама запрасіла выкладчыкаў з Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта расказаць вучням аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца навучанне, аб матэрыяльнай базе навучальных устаноў. І сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама стварыла агітацыйную брыгаду, якая наведала практычна ўсе школы раёна.

– Мы прапаноўвалі вучням мэтавыя накіраванні, і знайшліся жадаючыя заключыць дагаворы, – падкрэсліла вядучы юрысконсульт райсельгасхарча Вольга Пазняк. – Але гэта выпускнікі менавіта гарадскіх школ. Дарэчы прыгадаць, што за апошнія пяць гадоў намі выдадзена 64 мэтавыя накіраванні. Але з кожным годам жадаючых скарыстаць такую магчымасць станавілася менш. Калі ў 2009 годзе на такіх умовах пажадалі навучацца 23 выпускнікі, то летась толькі сем. Хачу падкрэсліць, што мэтавае накіраванне дае стопрацэнтную гарантыю паступлення ў вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову. А дагаворы на мэтавую падрыхтоўку можна заключыць не толькі ў сельгаставарыстве, а і ў нас ва ўпраўленні. Чакаем юнакоў і дзяўчат, якія цвёрда вырашылі звязаць сваё жыццё з працай у сельскай гаспадарцы. Па мэтавае накіраванне звяртацца па адрасе: вул. Ленінская, 45, каб. 212, тэл. 5-42-64.

 

НА ФЕРМАХ. ЗАПРАЦАВАЛА ДАІЛЬНАЯ ЗАЛА

На Аталезскай малочнатаварнай ферме  ААТ «Аталезь-агра» праведзена рэканструкцыя  жывёлагадоўчага памяшкання пад беспрывязное ўтрыманне дойнага статка колькасцю 180 галоў. Актыўна ўкамплектоўваецца пяршачкамі малочнае пагалоўе. Зманціравана і ўведзена ў строй  новая даільная зала вытворчасці «Унібокс», разлічаная на адначасовае даенне 32 кароў. Прайшло яе выпрабаванне. Умовамі працы даяркі  задаволены. На ферме працаўнікам ствараюцца і належныя бытавыя ўмовы, у бліжэйшы час будзе ўстаноўлена  пральная машына-аўтамат. Дарэчы, у наступным годзе запланавана правесці рэканструкцыю яшчэ аднаго памяшкання такой жа ўмяшчальнасцю.

 

ПАІЛКІ З ПАДАГРЭВАМ

Адна з набалелых праблем многіх гаспадарак – недахоп памяшканняў для  асобнага выдзялення сухастойных кароў. А гэта парушэнне тэхналогіі ўтрымання дойнага статка, бо цельная карова павінна адпачываць. Таму апошнім часам у сельгаставарыствах праводзяцца рэканструкцыі і будуюцца цэхі сухастою. У ААТ «Жацерава», напрыклад, пайшлі такім шляхам: на МТФ «Раёўшчына» зрабілі з дошак прыбудоўку да кароўніка на 50 пастановачных месцаў. Для таго, каб вада зімою не замярзала, устанавілі паілку з нержавеючай сталі з падагрэвам. Выпускае іх і праводзіць мантаж ААТ «Стаўбцоўская ПМК». Зманціруюць дзве такія паілкі і на ферме ў Савонях, куды пасля праведзенай рэканструкцыі пад беспрывязное ўтрыманне жывёлы на глыбокай падсцілцы паставілі цялушак.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *