Справы моладзі Стаўбцоўшчыны

Нумары Спорт

ПРЫСВЕЧАНЫ ЮБІЛЕЮ ВЫЗВАЛЕННЯ

У кастрычніку   вучні  8-10 класаў Старасвержанскай сярэдняй школы ў складзе Руслана Таміліна, Марыі Турко, Ганны Прышчэпа, Аляксея Мазура, Дар’і Кухарчык  і Ганны Дрозд  прынялі ўдзел у велапаходзе, прысвечаным  70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Велапаход  праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны».

Стартаваў велапаход  у вёсцы Стары Свержань каля магілы камсамольцам-падпольшчыкам, членам  партызанскага атрада «Камсамолец». У вёсцы Ператокі, каля помніка-абеліска загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцам, вучні аддалі даніну памяці мінутай маўчання.

  У вёсцы Слабодка ўдзельнікі велапаходу  прайшліся па алеі воінаў-вызваліцеляў, пабывалі на месцы, дзе праходзілі здымкі фільма  «Ідзі  і глядзі» рэжысёра Э. Клімава па сцэнарыі А. Адамовіча. У сваіх думках  кожны  звярнуўся да тых, хто адваяваў для нас мірнае жыццё, і паабяцаў, што зробіць усё, каб захаваць мір на нашай  любімай беларускай зямлі.

Наступным  прыпынкам   стала вёска Беражна. Вучні ўсклалі кветкі да помніка партызанам-вызваліцелям. А ў вёсачцы Ініца  пабывалі каля мемарыяльнага каменя  Улада Ініцкага, беларускага пісьменніка, этнографа, мастака.

Велапаход «Па сцяжынках партызанскага атрада «Камсамолец»  арганізаваны настаўнікам  Старасвержанскай сярэдняй  школы  Анатоліем Міхайлавічам Галоўкам.

Дар’я Кухарчык, Ганна Прышчэпа – удзельнікі велапаходу

 

ДЫПЛОМЫ З «АТЛЕТА»

Пяць дыпломаў прывезлі юныя лёгкаатлеты Стаўбцоўшчыны з адкрытага першынства ДЮШАР «Атлет» сярод навучэнцаў 2000-2001 гадоў нараджэння. Двойчы вызначыўся Валянцін Бугроў, які займаецца ў СШ № 3 г. Стоўбцы. Ён перамог у бегу на 1500 метраў і паказаў другі вынік на 800-метровай дыстанцыі. Павел Грыгаровіч з той жа, трэцяй гарадской школы стаў трэцім у штурханні ядра. Паўтаракіламетровую дыстанцыю паспяхова асвойваюць Ксенія Гацура з гімназіі № 1 г. Стоўбцы і Аляксей Вяршынін, які вучыцца ў Вішнявецкай СШ. У гэтых юных атлетаў трэція прызавыя месцы. А рыхтаваў калектыў да спаборніцтваў трэнер Стаўбцоўскай ДЮСШ Анатоль Турчановіч.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *