Алімпіяды

Адукацыя Нумары

З САНКТ-ПЕЦЯРБУРГА З ДЫПЛОМАМ

Яшчэ адзін важкавартасны дыплом прывёз з алімпіяды лепшы юны праграміст не толькі нашага раёна, вобласці, але і рэспублікі адзінаццацікласнік СШ № 3 г. Стоўбцы  Мікіта Сазановіч.

Мікіта быў уключаны ў каманду рэспублікі «Гомель – Стоўбцы – Іўе», якая прыняла ўдзел у 15-й Усерасійскай каманднай алімпіядзе школьнікаў па праграміраванні. У фінале алімпіяды прынялі ўдзел 223 каманды з 10 краін. У ліку іх 13 камандаў з Беларусі, якія прайшлі адбор і былі запрошаны прыняць удзел ва Усерасійскай алімпіядзе школьнікаў.

Каманда «Гомель – Стоўбцы – Іўе» выдатна справілася з няпростымі алімпіяднымі заданнямі і атрымала дыплом ІІ ступені. Мікіта Сазановіч прымае віншаванні. Хвала і яго педагогу, таленавітаму  і творчаму Уладзіміру Радзіону.

 

ПУЦЁЎКІ НА ВОБЛАСЦЬ

Завяршыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. 331 вучань паспрабаваў свае сілы ў інтэлектуальных спаборніцтвах. Алімпіяды праходзілі па суботах  лістапада на базе СШ № 3 г. Стоўбцы.

Высокі працэнт паспяховасці выступлення на алімпіядзе паказалі вучні СШ № 3 г. Стоўбцы.  У алімпіядзе прыняў удзел 91 вучань гэтай школы, 44 з іх сталі пераможцамі і прызёрамі. 23 дыпломы паклалі  ў скарбонку перамог вучні стаўбцоўскай гімназіі № 1. Добры працэнт паспяховасці на алімпіядзе таксама ў Коласаўскай СШ (5 дыпломаў). У Дзераўнянскай школы – 6 дыпломаў, столькі  ж  дыпломаў  у  СШ  №  2 г. Стоўбцы.

Традыцыйна падчас навагодняй урачыстасці пераможцы атрымаюць салодкія падарункі і прэміі. Многія з вучняў будуць уключаны ў склад каманды раёна для ўдзелу ў наступным этапе рэспубліканскай алімпіяды і паспаборнічаюць з самымі моцнымі вучнямі Мінскай вобласці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *