Ёлка – да свята

Гандаль Нумары

Да святаў у Стоўбцах, а таксама ва ўсіх лясніцтвах на тэрыторыі раёна можна набыць жывую прыгажуню-ёлку.  Для гараджан продаж навагодніх ёлак арганізаваны на пляцоўцы побач з гаспадарчым магазінам, а ў выхадныя дні – на Калгасным рынку. Кошт на дрэўца залежаць ад яго велічыні.

За самавольныя высечкі навагодніх дрэўцаў прадугледжаны штраф, мінімальны памер якога ў адносінах да фізічнай асобы складае 750 000 рублёў (для індывідуальнага прадпрымальніка – 3 000 000 рублёў і больш, для юрыдычнай асобы – 7 500 000 рублёў і больш). Гэтымі днямі праводзяцца сумесныя рэйды работнікаў лясгаса і міліцыі, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія ўключаюць у сябе маніторынг аўтамабільнага і чыгуначнага вакзалаў, прыпынкаў чыгуначнага транспарту Кучкуны, Атцэда, Коласава і іншых. На аўтадарогах арганізаваны мабільныя пасты.

Віталь РАСОЛ, інжынер па ахове  лесу Стаўбцоўскага доследнага лясгаса



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *