Электрабяспека. Для добрага настрою

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

У пераднавагоднюю пару  актуальнасць маюць пытанні электрабяспекі.

Інспекцыя энерганагляду папярэджвае аб тым, што падчас святочных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі і клубах у абавязковым парадку неабходна прызначыць асобу, адказную за бяспеку. Трэба прадугледзець дзяжурства электратэхнічнага персаналу. Для ўпрыгожвання ёлак выкарыстоўваць можна сертыфікаваныя гірлянды заводскага вырабу, якія працуюць на паніжаным напружанні – 12,24 В.

Гірлянды нельга размяшчаць у аконных праёмах, побач з ацяпляльнымі батарэямі, у месцах, дзе існуе верагоднасць адначасовага судакранання іх з правадамі і заземленымі часткамі будынка (трубамі газаправода, ацяплення). У месцах адключэння гірляндаў і іншай светатэхнічнай ілюмінацыі трэба забяспечыць устаноўку прыстасавання ахоўнага адключэння ў адпаведнасці з нагрузкай.  Нельга прымяняць правады і кабелі з пашкоджанай ізаляцыяй, пакідаць пад напружаннем неізаляваную электраправодку, завязваць і скручваць праводку і кабелі, прымяняць у якасці электрасетак тэлефонныя і радыёправады, а таксама самаробныя плаўкія ўстаўкі засцерагальнікаў («жучкі»).

У выпадку ўзнікнення пажару ў электрашафах электраабсталявання або электраправодках трэба адключыць уводнае прыстасаванне (аўтаматы, пакетны выключальнік, рубільнік) і тушыць пажар – для гэтага спатрэбіцца толькі пясок або вогнетушыцель.

Захоўвайце правілы электрабяспекі і свой добры настрой на Новы год!

Павел ГАЛАВАЧЭНКА, інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *