Запрашаем у новы год – з новай песняй

Навіна дня Нумары

Шпарка бяжыць час. Не паспелі азірнуцца, як новы год чакае за дзвярыма. Час, у які мы жывём, не толькі шпаркі. Ён мітуслівы,  бывае  жорсткі. Нам не хапае яго, каб падараваць усмешку і цеплыню нават самым дарагім і блізкім людзям.

Спыніцца, паглядзець адзін аднаму ў вочы, настроіцца на ўзнёслы  лад падчас зімовых святаў запрашаюць усіх стаўбчан і гасцей нашага горада салісты народнай эстраднай студыі «Арыенцір», якая працуе пры раённым Цэнтры культуры больш за 25 гадоў.

Праграма, якая адбудзецца 3 студзеня а 15-й гадзіне ў памяшканні раённага Цэнтра культуры, мае адпаведную назву – «Пад Новы год… Пад Ражджаство…».

Спадзяёмся, што ўсе, хто завітае на сустрэчу, не пашкадуюць ні ўдзячных, шчырых апладысментаў, ні 40 000 беларускіх рублёў на білет. Запрашаем атрымаць добры настрой, лад, мір, цеплыню ў душы. Запрашаем разам з намі, з новай песняй, з новым настроем, з новым позіркам – у Новы год!

 Наталля ГРЫНКЕВІЧ, мастацкі кіраўнік раённага Цэнтра культуры



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *