Каханне і кветкі – у падарунак

Гандаль Нумары

У нашым горадзе перад самым Новым годам адкрыўся новы гандлёвы аб’ект – магазін “Воображение”. Гандлёвы цэнтр, дзе будуць працаваць і секцыі з іншым таварам, размешчаны каля стаўбцоўскага касцёла.

Магазін “Воображение” прапануе пакупнікам прадукцыю добрага настрою. Гэта можна было адчуць і ў дзень урачыстай прэзентацыі магазіна, на якую сабралася нямала стаўбчан. Разбягаліся вочы ад прыгожых сувеніраў, кветак, ёлачных упрыгажэнняў.

– Мы так удзячны стаўбчанам, што яны адгукнуліся, прыйшло многа людзей  падзяліць з намі радасць адкрыцця магазіна ў вашым горадзе, – расказвае дырэктар гандлёвага аб’екта Раман Дубовік. – У нас ёсць вопыт работы рэалізацыі пакаёвых раслін і букетаў з жывых кветак у сталіцы. Цяпер з’явіўся наш магазін і ў Стоўбцах. Мы стараліся  прыгожа аформіць інтэр’ер гандлёвай залы, укласці душу. Рады прапанаваць жыхарам горада і раёна прыгожыя падарункі, сувеніры. У гэтым магазіне заўсёды парадуе багаты асартымент пакаёвых і зрэзаных кветак, экзатычных раслін па даступных цэнах. Напрыклад, цана на ружу вагаецца ў межах ад 20 тысяч да 50 тысяч рублёў. Можна выбраць кветачныя кампазіцыі, ікебаны. Акцэнт зроблены на ражджэственскі і навагодні тавар – прадстаўлены кампазіцыі, навагодні дэкор, ёлачныя ўпрыгажэнні. Мы прадаставілі чатыры новыя рабочыя месцы. Мясцовых прадаўцоў навучаць вопытныя прафесіянальныя фларысты з Мінска. У нашым магазіне вас заўсёды з радасцю абслужаць, знойдуць індывідуальны падыход, параяць, дапамогуць падабраць букет і крэатыўна яго аформяць.

Прадаўцы падкажуць азадачаным пакупнікам, як захаваць экзатычны вазон, набыты ў магазіне, параяць, як яго даглядаць – што ён любіць, ад чаго яго трэба ўберагчы.

Пакупнікі з інтарэсам знаёміліся з фларыстычнымі кампазіцыямі з яловых галінак, якія арыгінальна могуць упрыгожыць святочны ражджэственскі і навагодні стол і наогул інтэр’ер дома. Не выходзілі з магазіна без пакупкі аматары архідэй.

Як дапаўненне да кветак, у магазіне “Воображение” можна набыць цікавыя сувеніры – ад плеценых карзінак да фотарамак, а таксама грунт і ўдабрэнні для раслін.

Канешне ж, заўсёды гандлёвы аб’ект прыцягвае пакупніка сістэмай перадсвяточных скідак. У дзень адкрыцця магазіна 21 снежня пакупнікам рабілася скідка на пакупку ў памеры 21 працэнт. З 10-працэнтнай скідкай рэалізоўваецца тавар да 1 студзеня. Быў і такі прыемны момант прэзентацыі. Першы пакупнік – стаўбчанка Марыя Шулер – атрымала ў падарунак шыкоўную архідэю.

Часам цяжка падабраць словы, каб выказаць свае пачуцці, якія перапаўняюць. Лаканічнай заменай слову можа стаць мова кветак, якая з дапамогай кветачнай кампазіцыі выразіць усё, што мы хочам данесці да адрасата.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *