Спадарожнік у 2015-ты – газета «Прамень»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Па добрай традыцыі рэдакцыя газеты “Прамень” ладзіць для сваіх шаноўных падпісчыкаў, старых і новых сяброў, такія акцыі як Дзень падпісчыка. Адзін з іх, снежаньскі, акурат і падвёў рысу пад годам адыходзячым (2014-ты, між іншым, быў для нашай газеты юбілейным, пад знакам 75-годдзя) і перадаў эстафету ў новы, 2015-ты, год. Несумненна, ён будзе насычаны разнастайнымі падзеямі эканамічнага і культурнага жыцця Стаўбцоўшчыны, а, так бы мовіць, змястоўным расказчыкам і надзейным спадарожнікам у часе і прасторы новага года будзе ўсім жыхарам раёна “Прамень”.

Напярэдадні Ражджаства Хрыстовага і Новага года актыўныя ўдзельнікі раённага Дня падпісчыка атрымалі ад рэдакцыі фірменныя сувеніры на памяць. Прыемныя ўражанні засталіся і ад хуткага, якаснага абслугоўвання падпісчыкаў інструктарам па падпісцы раённага вузла паштовай сувязі Вольгай Емяльянавай.

Суперпрызам сталі пяць экзэмпляраў бясплатнай квартальнай падпіскі на “Прамень”, разыграныя напрыканцы Дня падпісчыка. Шчасліўчыкамі сталі на гэты раз наступныя сем’і стаўбчан: Ермаковіч (вуліца Маякоўскага, 17), Гіро (вуліца Энгельса, 7/18), Дрозд (вуліца Горкага, 67), Радзівановіч (вуліца Свярдлова, 37/6), а таксама сям’я Яўсейчыкаў з Наваколасава (вуліца Спартыўная, 3/11).       

Віншуем пераможцаў і ўсіх нашых чытачоў з тым, што мы застаемся разам! Жадаем кожнаму быць самім сабою, мець уласную пазіцыю і пункт гледжання, але паглыбляць іх з дапамогай “Праменя”. Для ўсіх нашых падпісчыкаў мы падрыхтавалі з першым навагоднім нумарам сюрпрыз – каляровы насценны каляндар на  2015 год.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *