Да святочнага стала

Нумары У перапрацоўшчыкаў

Перапрацоўшчыкі філіяла “Стоўбцы” ААТ “Мінскі мясакамбінат” падрыхтавалі да святочнага стала сваіх пакупнікоў багаты асартымент прадукцыі. Варта зазірнуць у любы з фірменных магазінаў стаўбцоўскага мясакамбіната, каб упэўніцца, што ёсць шырокі выбар.

Прадаўцы сцвярджаюць, што “Столбцовское угощение” і так званыя «бабуліны прысмакі”, сыравэнджаныя і сыравяленыя мясныя прадукты вышэйшага гатунку, карыстаюцца ў гэтыя дні павышаным попытам. На “ўра” ідзе і прадукт сыравэнджаны фірменны “Каралінскі”, які за яго слаёнасць называюць яшчэ “два ў адным”: адна палова прадукту – паляндвіца, другая – запоўнена каўбасным фаршам. Апетытны сыравэнджаны філей “Пармскі”, прысыпаны з усіх бакоў натуральнымі спецыямі. Асартымент мясных прылаўкаў дапаўняюць разнастайныя сасіскі, сардэлькі, варана-вэнджаныя каўбасныя вырабы. Попытам карыстаюцца паўфабрыкаты, паштэты, мясныя тушонкі.

Сёлета на Каляды, Новы год у нас будзе шмат выхадных дзён. Будзем хадзіць у госці і зваць гасцей за смачны святочны стол.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *