Амністыя паводле закона

Нумары Пракурорскі нагляд

Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2014 года № 163-3 «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» дазволіў датэрмінова вызваліцца ад пакарання многім асуджаным.

Закон уступіў у сілу 21 чэрвеня 2014 года, таму пад яго дзеянне трапляюць асобы, якія ўчынілі злачынства да 24 гадзін 20 чэрвеня 2014 года. Прымяненне закона ажыццяўляецца на падставе пастановы начальніка выпраўленчай установы, следчага ізалятара, выпраўленчай установы адкрытага тыпу, органа ўнутраных спраў або органа дазнання, зацверджанай кіраўніком тэрытарыяльнай пракуратуры, а таксама паводле пастановы следчага або пракурора.

За час дзеяння закона пракурорам вызвалены ад пакарання са зняццем судзімасці шэсць асоб. Вызвалены ад пакарання чатыры асобы, якія ўчынілі злачынствы з катэгорыі менш цяжкіх і якія на дзень уступлення ў сілу закона адбылі не менш за адну чацвёртую прызначанага тэрміну. 15 асоб вызвалены ад пакарання часткова – на адзін год.

Акрамя таго, згодна з амністыяй судом былі вызвалены ад пакарання са зняццем судзімасці дзве асобы і дзевяць асоб  вызвалены ад пакарання – на адзін год, раённым аддзелам Следчага камітэта  вызвалены ад пакарання са зняццем судзімасці восем асоб.

Адной з умоў прымянення закона з’яўляецца поўная кампенсацыя нанесеных страт і даходу, атрыманага ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Да страт адносяцца: маральныя страты, выдаткі на пахаванне, выклік медыцынскай дапамогі, лячэнне пацярпелага ў бальніцы, выдаткі страхавых кампаній, даход, атрыманы ў выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ухілення ад мытных плацяжоў або падаткаў. Не з’яўляюцца стратамі: неабгрунтаванае абагачэнне, хабар, выдаткі на экспертызу, паслугі адваката і аплату дзяржпошліны, працэсуальныя выдаткі, а таксама сумы, спагнаныя паводле выканальніцкага надпісу.

Дар’я АНІШЧУК, памочнік пракурора раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *