З ПАДАРУНКАМІ – У БАЛЬНІЧНУЮ ПАЛАТУ
Каму не пашанцавала, дык гэта тым дзеткам, якія ў святочныя навагоднія дні знаходзіліся на стацыянарным лячэнні ў бальніцы. Аднак гэта непрыемнасць часовая, і яе можна скрасіць радаснай падзеяй. Што і зрабіла раённае аб’яднанне РГА «Беларускі дзіцячы фонд». Старшыня яго Алена Гамза ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы сэрцы – хворым дзецям» арганізавала педагогаў Дома творчасці дзяцей і моладзі, вучняў стаўбцоўскай гімназіі № 1, якія выступілі ў ролі Дзеда Мароза і Снягуркі, для наведвання дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы.
Ці трэба гаварыць, як узрушыліся і маленькія пацыенты, і медыцынскія работнікі, калі адчыніліся дзверы, і ў памяшканне сталі ўносіць скрынкі з падарункамі. А падарункаў набралася нямала. Акрамя салодкіх набораў, прадастаўленых Мінскім абласным аб’яднаннем Дзіцячага фонду, свае дары дзецям даставіў раённы савет БРПА. Піянерскія дружыны 21 школы раёна ў рамках акцыі «Цуды на Ражджаство» з любоўю падрыхтавалі для хворых дзяцей найлепшыя пажаданні і свае падарункі, прыгожа ўпакавалі іх.
Каля прыбранай ёлкі ў дзіцячым аддзяленні і адбылося навагодняе свята. Медыцынскія работнікі таксама пацешыліся з дзяцей, ім так хочацца, каб іх пацыенты хутчэй паправіліся і выпісаліся з бальніцы. У медыцынскіх работнікаў нялёгкая служба – па графіку патрэбна было выйсці на працу і ў навагоднюю ноч, калі ўся сям’я сабралася за святочным сталом. Дзяжурства несла ў гэтую ноч вопытная медыцынская сястра Наталля Пяткевіч, якая ў гэтым аддзяленні працуе з 1995 года. Дзяжурства было вызначана і ўрачу-педыятру. Старшая медсястра Таццяна Лапко з 25-гадовым стажам медыцынскай работы з любоўю расказала нам пра сваіх калег, якія захавалі дабрыню, цеплыню свайго сэрца, што ім вельмі дапамагае ў іх медыцынскай практыцы.
Лана СВЯТЛІЦКАЯ
Фота аўтара
НАШЫ СЭРЦЫ – ХВОРЫМ ДЗЕЦЯМ
Кожны год Мінскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду напярэдадні навагодніх свят праводзіць дабрачынную ражджэственскую акцыю «Нашы сэрцы – хворым дзецям».
Як гаворыць старшыня раённага аддзялення фонду Алена Гамза, кожны з нас у ходзе акцыі можа наведаць пацыентаў дзіцячага аддзялення райбальніцы, дзяцей-інвалідаў у іх дома, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў аддзялення дзіцячы сацыяльны прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра, уручыць ім навагоднія падарункі, сувеніры, запрасіць на святочныя мерапрыемствы. Такая добрая справа прынясе радасць і тым, каму адрасавана, і самім дабрачынцам.
Пр