Сельскі час

Нумары Сельская гаспадарка

МАЛАДЫ СПЕЦЫЯЛІСТ. НАРАДЗІЛАСЯ І ВЫРАСЛА Ў ВЁСЦЫ

У галоўнага агранома ААТ «Шашкі» Святланы Таўстой пакуль што невялікая працоўная біяграфія. Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта яе накіравалі на работу ў ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі» аграномам-аграхімікам. Але дзяўчыну цягнула ў родныя мясціны, у мілую сэрцу Гуменаўшчыну, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва. Дырэктару ж мясцовага таварыства Валерыю Ільюшэнку быў патрэбен адукаваны аграном на вакантнае месца галоўнага спецыяліста. Ён пераманіў Святлану, якая з радасцю прыняла прапанову. І, трэба сказаць, не падвяла, праявіла сябе з  лепшага боку.

– Нялёгка было ўваходзіць у курс спраў, – расказвае спецыяліст. – Трэба было азнаёміцца са  схемай месцазнаходжання палёў, іх урадлівасцю, якія папярэднікі высявалі і іншымі нюансамі. Іншы час мільгала думка, што не спраўлюся, але дапамагалі парадамі і падтрымлівалі добрым словам дырэктар і былы галоўны аграном Станіслаў Сахар, які зараз працуе аграномам-насенняводам. Мы і цяпер цесна супрацоўнічаем са Станіславам Уладзіміравічам, за што яму вялікі дзякуй. 

 Мінулы год запомніцца Святлане Таўстой як першы самастойны на адказнай пасадзе кіраўніка раслінаводчай галіны гаспадаркі. Яна правяла дзве пасяўныя кампаніі – веснавую і асеннюю. Вытрымала свой галоўны экзамен на ўборачнай. Памятаецца, як на свяце «Зажынкі» Святлана Анатольеўна, а менавіта так паважліва называюць яе падначаленыя, з хваляваннем давала хлебаробам наказ убраць вырашчанае хутка і без страт. Яна ведала, што ўраджайнасць збожжавых не надта вялікая, бо пазалетась з-за недахопу насення нямнога пасеялі азімых культур, належным чынам не падкармілі. З яравых пераважаў авёс. І трэба было змагацца за ўраджай.

– Затое сёлета мы заклалі добрую аснову будучаму ўраджаю, – працягвае гаворку Святлана Анатольеўна. – Дзякуючы намаганням дырэктара набылі пад патрэбнасць эліту і суперэліту збожжавых. У тэрмін правялі азімую сяўбу, спадзяюся, што і вясною ўсё ў нас атрымаецца. Закупляем мінеральныя ўгнаенні. Калектыў механізатараў дружны, зладжаны, працавіты. 

Святлана Таўстая нарадзілася і вырасла ў вёсцы. Бацькі, увесь працоўны шлях якіх звязаны з мясцовай гаспадаркай, прывілі дачцэ любоў да зямлі. І калі надышла пара выбраць дарогу жыцця, то дзяўчына, не задумваючыся, паехала паступаць у сельскагаспадарчую ўстанову. На пытанне, ці падабаецца ёй работа, Святлана дала станоўчы адказ. І дадала, што жаданне працаваць далей у яе ёсць, і ў іншай сферы вытворчасці яна сябе проста не ўяўляе.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара

 

У ПРАФСАЮЗАХ. ВЫПРАЦАВАЦЬ НОВУЮ СІСТЭМУ

Напрыканцы снежня адбылася VIII справаздачна-выбарная канферэнцыя Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Са справаздачным дакладам выступіла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч.

Як падкрэсліла Тамара Іосіфаўна, адным з асноўных накірункаў работы райкама прафсаюза з’яўляецца сацыяльна-эканамічная абарона работнікаў галіны. Рэалізуецца яна перш за ўсё праз сістэму сацыяльнага партнёрства. У раёне заключана і дзейнічае Пагадненне паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання, раённым камітэтам прафсаюза і раённым Аграпрамысловым саюзам. На 24 прадпрыемствах і арганізацыях, якія ўваходзяць у склад прафсаюза работнікаў АПК, заключаны і дзейнічаюць калектыўныя дагаворы. Даны дакумент дазваляе работнікам вырашаць многія жыццёва важныя пытанні. А іменна, яны атрымліваюць прыбаўку да заработнай платы ў выглядзе надбавак, даплат, прэмій і іншых выплат, закладзеных у гэтыя лакальныя нарматыўныя акты. Аналіз эканамічнай эфектыўнасці калектыўных дагавораў сведчыць, што памеры гэтых выплат  немалыя. Напрыклад, у ААТ «Вялікі Двор» на аднаго работніка за год яны складаюць звыш васьмі мільёнаў, на філіяле «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» – каля васьмі,  у ААТ «Агранёманскі» – каля сямі, ТАА СЖК «Налібакі» і ААТ «Стаўбцоўская ПМК» –  звыш шасці. Ва ўсіх калектыўных дагаворах цяпер прадугледжаны  кампенсацыйныя выплаты сем’ям загінуўшых на вытворчасці, а таксама работнікам, якія страцілі працаздольнасць у выніку няшчаснага выпадку або прафесійнага захворвання. Унесена ў дагаворы і норма пералічэння наймальнікамі сродкаў на вядзенне культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы прафсаюзным камітэтам. Яна выконваецца. А  ТАА СЖК»Налібакі», філіялам «Стоўбцы» ААТ   «Мінскі мясакамбінат», ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі», ААТ «Стаўбцоўская ПМК» і «Радзіма Якуба Коласа» пералічваюцца на гэтыя мэты нават большыя сумы. Старшыні прафкамаў 22 прадпрыемстваў і арганізацый атрымліваюць за  грамадскую работу даплату. 

Кантроль за прытрымліваннем наймальнікамі працоўнага заканадаўства з’яўляецца важнейшым накірункам дзейнасці прафсаюзаў. Па выніках праверак за справаздачны перыяд райкамам прафсаюза выяўлена, што работнікамі, членамі прафсаюза, недаатрымана 12,3 мільёна рублёў. Пры гэтым парушэнні выяўлены практычна ў кожнай сельгасарганізацыі.

У полі павышанай увагі забеспячэнне бяспечных умоў працы работнікам. Грамадскі кантроль за станам аховы працы ажыццяўляюць 24 грамадскія камісіі і 43 грамадскія інспектары. Асаблівая ўвага надаецца ахове працы пры выкананні масавых сельскагаспадарчых работ, у гэты перыяд працуюць мабільныя групы. Тамара Іосіфаўна згадала, што тэндэнцыя зніжэння траўматызму на вытворчасці ёсць, але за справаздачны перыяд адбыліся два смяротныя выпадкі. Аналізуючы прычыны, старшыня райкама прафсаюза падкрэсліла, што разам з парушэннямі тэхнічнага характару і неналежнай арганізацыяй работ прысутнічае і непрытрымліванне работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Значная работа праведзена па кантролі за стварэннем  жывёлаводам належных умоў працы і быту. Але трэба канстатаваць, што застаецца яшчэ вельмі многа пытанняў па навядзенні парадку на фермах, у бытавых памяшканнях. У гэтым накірунку трэба працаваць.

Райкамам прафсаюза рэгулярна праводзіцца прыём грамадзян. Разглядаюцца звароты членаў прафсаюза – за справаздачны перыяд іх паступіла 18,     вырашана станоўча шаснаццаць.

Асобае месца ў дзейнасці раённай прафсаюзнай арганізацыі займае работа з моладдзю. Сёння 22 працэнты колькаснага саставу раённай арганізацыі – маладыя члены прафсаюза, самыя актыўныя і ініцыятыўныя з іх папаўняюць прафсаюзны актыў. Сёння 28 маладых людзей з’яўляюцца членамі прафкамаў, трое – членамі рэвізійных камісій, 12 – прафгрупоргамі ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях раёна, пяцёра ўзначальваюць прафсаюзныя камітэты. Для маладых работнікаў арганізоўваецца вольны час, яны маюць сацыяльныя гарантыі, ім аказваецца матэрыяльная падтрымка. Райкам прафсаюза цесна супрацоўнічае з раённым камітэтам ГА БРСМ, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сумесна праводзяцца спартакіяды, конкурсы, злёты маладых спецыялістаў, заахвочваюцца маральна і матэрыяльна маладыя пераможцы раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Вялікая  ўвага ўдзяляецца культурна-масавай рабоце. У кожнай пярвічцы ў гэтым плане ёсць пэўныя напрацоўкі, аднак магчымасцяў разнастаіць гэтую работу яшчэ шмат.

Аказваецца матэрыяльная падтрымка шматдзетным сем’ям, выдзяляюцца грашовыя сродкі на аздараўленне дзяцей і т. п. Значна дапамагае ў гэтых пытаннях і абкам прафсаюза.

Уважліва выслухаўшы дакладчыка, слова ўзяў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Юрый Мікалаевіч падкрэсліў, што прафсаюзным лідарам неабходна мяняць традыцыйныя  падыходы да работы і  выпрацаваць новую сістэму, якая дазволіла б эфектыўней вырашаць набалелыя праблемы. Пры гэтым прафсаюзы і выканаўчая ўлада павінны больш цесна ўзаемадзейнічаць між сабою ў вырашэнні розных пытанняў.   Асаблівы ўпор быў зроблены на падтрыманне парадку на жывёлагадоўчых фермах, у бытавых памяшканнях, якія ў большасці сваёй пакуль што знаходзяцца ў даволі непрывабным стане. Важна надалей праводзіць розныя раённыя конкурсы. А іменна, сярод аператараў машыннага даення, тэхнікаў-асемянатараў. На апошнюю катэгорыю трэба звярнуць асаблівую ўвагу, бо ад работы гэтых спецыялістаў залежыць будучае жывёлагадоўчай галіны. Старшыня райвыканкама падкрэсліў таксама, што людзям патрэбна ўвага, якая не павінна абмяжоўвацца толькі аднымі святамі. З калектывамі трэба працаваць пастаянна, часцей наведвацца ў вытворчыя падраздзяленні, аб’ядноўваючы людзей у моцны касцяк, здольны плённа працаваць і выконваць намечаныя задачы. Неабходна працягваць аказваць падтрымку маладым спецыялістам, удзяляць пільную ўвагу  ахове працы і вучыць гэтаму непасрэдных выканаўцаў работ, каб не здараліся на вытворчасці няшчасныя выпадкі. Напрыканцы прамовы Юрый Мікалаевіч сказаў, што ў любой справе трэба ўмець імправізаваць, не баяцца прымаць нестандартныя рашэнні, а райвыканкам будзе заўжды аказваць дапамогу прафсаюзам у рэалізацыі цікавых ідэй.

Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч вылучыў Стаўбцоўскую раённую прафсаюзную арганізацыю як адну з лепшых у вобласці. Райкамам праводзіцца вялікая работа па маніторынгу  ўмоў працы  і надаецца немалая ўвага пытанням удасканалення аплаты працы. Аднак неабходна ўзмацніць работу па ахове працы і садзейнічаць стварэнню  належных умоў як для работы людзей, так і для адпачынку. Падчас размовы з працаўнікамі завастраць увагу на тым, што ніхто, акрамя іх саміх, парадак на рабочых месцах не навядзе. А  найпершая задача прафсаюзных арганізацый – навучыць людзей быць асцярожнымі і строга выконваць правілы і інструкцыі. Важна падтрымліваць у калектывах дысцыпліну, не дапускаць з’яўлення працаўнікоў на рабочых месцах у нецвярозым стане. 

На новы тэрмін старшынёй раённага камітэта прафсаюза дэлегаты канферэнцыі аднагалосна выбралі Тамару Калошыч.

Надзея БАТАЛКА

 

У ПДСУП «ПРОФІ-АГРАЦЭНТР». МАДЭРНІЗАВАЛІ ЛІНІЮ

На прадпрыемстве цяпер будуць мець магчымасць рыхтаваць уласныя камбікармы. У студзені, пасля праведзенай мадэрнізацыі, запрацуе   мінікамбікормавая лінія ў Заямным. Набыта і зманціравана абсталяванне польскай вытворчасці ZUPTOR: здрабняльнік, змешвальнік і электронныя вагі з сігналам, якія дазваляюць дакладна адмяраць кожны інгрэдыент. Дадаткова на лініі  ўстанаўліваецца і абсталяванне, якое дазволіць выпускаць камбікармы ў гранулах.

– Акрамя таго, што камбікармы будуць абыходзіцца танней, мы зможам эксперыментаваць, выкарыстоўваючы розныя дабаўкі, – сказаў дырэктар Сяргей Савіцкі. – Магутнасць лініі да 10 тон камбікорму за суткі, што поўнасцю пакрывае патрэбнасць пагалоўя ў гэтым відзе корму.

 

У СТАДЫІ ПРАЕКТАВАННЯ

На тэрыторыі прадпрыемства неўзабаве пачнецца будаўніцтва новай рабатызаванай малочнатаварнай фермы на тысячу галоў пад беспрывязное ўтрыманне дойнага статка, з устаноўкай сучаснага халадзільнага абсталявання і стварэннем для жывёлаводаў поўнага комплексу санітарна-бытавых умоў. Ужо адведзены зямельны ўчастак, зроблена экспертыза і вядзецца праектаванне  аб’екта.  Будуць узведзены два кароўнікі ўмяшчальнасцю па 480 галоў і зманціраваны ў кожным па чатыры робаты, якія паставіць галаўное прадпрыемства ПУП «Профі-Аграпарк».  Прадугледжана і будаўніцтва памяшкання для ўтрымання цялят.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *