Агляд-конкурс. Стоўбцы ў навагодніх ілюмінацыях

Нумары Соцыум

Напрыканцы года раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі агляду-конкурсу па падрыхтоўцы прадпрыемстваў і ўстаноў горада да Новага года і Ражджаства Хрыстовага. Камісія пад старшынством намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля агледзела навагодняе афармленне ўстаноў горада і прыйшла да вываду:

1-е месца прысудзіць ААТ «Стаўбцоўская ПМК» (кіраўнік А. М. Пашкевіч), прэмія – два мільёны рублёў;

2-е месца – філіялу «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» (кіраўнік Р. Б. Бурдукевіч), прэмія – 1,5 млн руб.;

3-е месца – філіялу Мінскага РУП электраэнергетыкі «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя   сеткі   (кіраўнік У. В. Рублеўскі) і Стаўбцоўскаму раённаму вытворчаму ўпраўленню газавай гаспадаркі  «Стоўбцырайгаз» (кіраўнік І. В. Шпілеўскі) – па 1 млн руб.

Рад прадпрыемстваў, устаноў і індывідуальныя забудоўшчыкі адзначаны падзякамі райвыканкама.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *