Падчас святых дзён

Нумары Соцыум

НАРОДНЫЯ «КАЛЯДКІ»

Здаўна лічылася добрым знакам прыняць у доме калядоўшчыкаў. Традыцыі народных «Каладяк» перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Вельмі важна іх не страціць. Таму культработнікі Горкаўскага Дома культуры пад кіраўніцтвам дырэктара Зоі Аўласінай пастараліся данесці калядную праграму ў кожную сям’ю, у кожны  дом. Касцюміраваным шэсцем яны заходзілі ў дамы, спявалі калядныя песні, жартавалі, жадалі гаспадарам хлеба і да хлеба. 

Калядоўшчыкі аздоблілі святы вечар у кожным доме і атрымалі шмат слоў удзячнасці.

Пр

 

НА ХРЫСЦІЯНСКІХ ТРАДЫЦЫЯХ

Праходзяць ІІ абласныя педагагічныя чытанні «Сям’я. Школа. Маральнасць».  Яны маюць мэтай распаўсюдзіць педагагічны вопыт па выхаванні асобы маладога чалавека з выкарыстаннем патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцяў.

У завочных абласных педагагічных чытаннях удзельнічаюць намеснік па выхаваўчай рабоце Старасвержанскай СШ Людміла Вайдзілевіч з работай па гендарным выхаванні школьнікаў на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, настаўніца рускай мовы і літаратуры гэтай жа школы Валянціна Пяўнёва з работай па прафесійным самавызначэнні вучняў, настаўніца рускай мовы і літаратуры Дзераўнянскай СШ Ірына Пятроўская з напрацоўкамі па арганізацыі сумеснай работы школы і касцёла, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Вольга Булаш з матэрыялам  аб рабоце аб’яднання па інтарэсах «Законы хрысціянства», педагог сацыяльны Налібацкай СШ Святлана Міхно з даследаваннем па сямейным выхаванні падлеткаў, педагог-псіхолаг Коласаўскай СШ Галіна Круцкіх з даследаваннем пытання ўплыву сям’і на прафесійны выбар падлеткаў.

Матэрыялы прадстаўлены ў аргкамітэт ІІ педагагічных чытанняў. Лепшы вопыт работы будзе прадстаўлены  ў адкрытым доступе ў сетцы інтэрнэт на сайце Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

КАЛІ ЁСЦЬ НОВЫЯ ПЛАНЫ НА БУДУЧАЕ

У тэрытарыяльным цэнтры прайшло выніковае пасяджэнне клуба «Гады – не бяда», на якім акрэслены перспектывы на год наступны, 2015-ты.

Пасяджэнне сабрала сваіх заўсёднікаў за кубачкам чаю, што настройвала на нефармальную і цікавую размову. Прывіталі усіх Дзед Мароз са Снягуркай, юныя акцёры Старасвержанскай школы. Затым вядучыя, валанцёры Чырвонага Крыжа Сяргей Есіс і Ала Мешыч, акрэслілі найбольш яркія моманты з жыцця клуба (не засталося па-за ўвагай тое, што клубу – ужо дзевяць гадоў, пры тым, што дзесяць – тэрытарыяльнаму цэнтру; што яго склад вырас з першапачатковых шасці чалавек у шэсць разоў, ёсць новыя жадаючыя і т. п.), а затым прадаставілі слова старшыні савета клуба Але Бабіцкай.

Своеасаблівымі рахункамі клуба, якія не драбнеюць і не бяднеюць, а толькі папаўняюцца, сталі яго актывісты, валанцёры і проста памочнікі. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўшанаванне паважаных удзельнікаў клуба  «Гады – не бяда»  Алы Бабіцкай, Вольгі Баяравай, Вацлавы Дзядзейка, Ірыны Гайко, Алены Мамонька, Ліліі Хамко, Аляксандры Бібікавай, Ніны Захаранкавай, Марыі Дзіканавай, Марыі Міхайлавай. Фактычна слоў любові і ўдзячнасці заслугоўвае кожны з удзельнікаў клуба – іх уклад у яго станаўленне і развіццё цяжка пераацаніць. Асаблівая ўдзячнасць прыгучала ў адрас Алы Мешыч, Алы Янскай, Софіі Міцкевіч, Алены Скараходавай і Людмілы Вайдзілевіч, якія па сутнасці сваёй дзейнасці і зробленага ўкладу з’яўляюцца валанцёрамі дабрачынных мерапрыемстваў не толькі ў тэрытарыяльным цэнтры, а і ў раёне.

У гэтыя ражджэственскія дні нельга не сказаць добрых слоў у адрас пастаянных спонсараў цэнтра: прадпрыемстваў «Гном-сэрвіс» і «Колас», індывідуальнага прадпрымальніка Іны Пяткевіч, раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. У рамках рэалізаванага ў  раёне праекта Чырвонага Крыжа «Расшырэнне магчымасцяў пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства» ўсе ўдзельнікі выніковага пасяджэння атрымалі падзячныя пісьмы і падарункі.            

Менавіта напрацоўкі клуба «Гады – не бяда», а таксама ўніверсітэта трэцяга ўзросту, гуртка камп’ютарнай граматнасці стануць асновай у дзейнасці новага аддзялення – аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей, якое адкрываецца на базе тэрытарыяльнага цэнтра на пачатку 2015 года.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

АДЧЫНІЦЕ ДЗЕДУ МАРОЗУ

Як жа трэба любіць сваю работу, каб выступіць з такой цікавай ініцыятывай і ажыццявіць яе. Сацыяльны работнік у вёсцы Савоні Ірына Цярэшка папрасіла сваю ўнучку пераапрануцца ў касцюм Дзеда Мароза і павіншаваць дзевяць адзінокіх людзей, якія знаходзяцца на апецы Ірыны Вікенцьеўны. Для пажылых людзей гэта быў сюрпрыз, сапраўдны навагодні цуд. Шчодры Дзед Мароз не скупіўся на цёплыя словы пажаданняў. Толькі потым ужо пажылыя людзі, патэлефанаваўшы адзін аднаму, здагадаліся, хто арганізаваў для іх такі навагодні сюрпрыз. А для Ірыны Вікенцьеўны іх радасць – яе радасць. Для некаторых з падапечных яна – самы дарагі чалавек, на якога можна паспадзявацца ў цяжкую гадзіну і атрымаць падтрымку і суцяшэнне.

 

ЖЫЛЛЁ З ПЕРСПЕКТЫВАЙ

За апошнія гады ў ААТ «Жацерава»  пабудавана на цэнтральнай сядзібе ў Горках 20 новых дамоў сядзібнага тыпу. А ў гэтым годзе плануецца паставіць пяць домікаў з выгодамі менавіта ў Раёўшчыне, дзе сёлета адзін ужо ўзводзіцца.

– Мы абавязкова іх пабудуем, бо нам патрэбны работнікі на мясцовую малочнатаварную ферму, – сказаў дырэктар таварыства Іван Краўчук. –  У гэтым населеным пункце ёсць газ, электрычнасць, водаправод і перспектыва працаўладкавання. Да таго ж, і гэта галоўнае – вёска павінна існаваць далей і прырастаць насельніцтвам. Сёння тут налічваецца толькі пяць двароў, у якіх пражываюць жывёлаводы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *