Стаўбцоўшчына спартыўная

Нумары Спорт

ВЫЙСЦІ НА РЭСПУБЛІКУ? ГЭТА МАГЧЫМА!

–       Як самі ацэньваеце вынікі выступлення каманды «Нёман-Агра» ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе? – Такое першае пытанне да трэнера спартыўнага калектыву  Андрэя МІКАЛАЕВІЧА.

–       Задача на сезон была ўвайсці ў прызавую тройку. Аднак з-за раду прычын яна не  выканана. Улічыце, што каманда мае статус аматарскай. Таму не заўсёды атрымлівалася сабраць аптымальны састаў, асабліва падчас водпускаў. Станоўчым тут бачу, што была магчымасць прыцягваць да матчавых сустрэч маладых выхаванцаў ДЮСШ. Юнацкі запал – гэта добра, але нярэдка падводзіў недахоп майстэрства, вопыту. Адсюль і паражэнні, часам з буйным лікам.

Зразумелае і жаданне футбалістаў, многія з якіх маюць свае сем’і, атрымаць большы заробак. Гэтым таксама, разам з імкненнем выступаць на больш высокім узроўні, тлумачыцца іх удзел і  ў саставах калектываў першай і другой ліг першынства рэспублікі.

–       Можаце назваць футбалістаў, хто і сваёй роднай камандзе дапамагаў, і быў задзейнічаны ў калектывах майстроў?

–       А які ж тут сакрэт? Калі ласка! Лічу, што хлопцы, якія нярэдка з далёкай дарогі спяшаліся ў Стоўбцы, каб выступіць у сваім калектыве, варты пахвалы. Уладзіслаў Жук стаў адным з вядучых паўабаронцаў сталічнай каманды «Зорка-БДУ», Аляксей Рудзянок выступаў за рэчыцкую «Ведрыч», Максім Талейка – за «Іслач» з Мінскага раёна, Дзмітрый Даўбейка, Сяргей Коржык, Алег Каракін – за дзяржынскую «Лівадзію», Арцём Сукала – за ФК «Клецк», Максім Жыбуль – за сталічны клуб «Крумкачы», Валерый Карніцкі – за ФК «Баранавічы».

Дарэчы, Уладзіслаў Жук цяпер у саставе зборнай маладзёжнай каманды Беларусі выступіць у міжнародным турніры за Кубак Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Назаву і Уладзіслава Карніцкага, які абараняе вароты дублюючага саставу чэмпіёна краіны барысаўскага БАТЭ. Ён таксама адзначыўся на міжнароднай арэне – выступаў у юнацкім турніры Лігі чэмпіёнаў краін Еўропы. Як тут зноў не назваць Аляксандра Карніцкага, якога лічаць адным з перспектыўных маладых футбалістаў рэспублікі, кандыдата ў нацыянальную зборную нашай краіны.

–       Такімі нашымі землякамі можам толькі ганарыцца. Няхай жа здатныя Карніцкія праславяць на міжнароднай арэне нашу Беларусь! Поспехаў і іншым зорачкам! Але ж ці маглі б нашы футбалісты, задзейнічаныя ў іншых клубах першай і другой ліг рэспублікі, думаць толькі аб выступленнях за родныя Стоўбцы?

–       Аснова для гэтага ёсць. Найперш, спартыўная база. Не ў кожным райцэнтры ёсць круглагадова зялёнае поле штучнага футбольнага газона. Уступае ў дзеянне фізкультурна-аздараўленчы комплекс. А галоўнае  – кадры!

Яшчэ раз падкрэслю, што створаны футбольны клуб – грамадскае аб’яднанне «Нёман-Агра». Ёсць свой герб, ці больш сціпла, – эмблема, статут, разліковы банкаўскі рахунак. Такім чынам, маюцца юрыдычныя падставы для заяўкі на выступленне ў рэспубліканскім першынстве. Думаю, для павышэння ў класе ёсць і спартыўныя вынікі. Леташні сезон выйшаў не паказальным. Але ж у папярэднія гады каманда Стаўбцоўшчыны займала прызавыя месцы, двойчы станавілася чэмпіёнам вобласці.

А калі б  «Нёман-Агра» выйшла на рэспубліку, то, лічу, нашы лепшыя футбалісты не былі б заклапочаны выступленнямі таксама і за каманды іншых гарадоў.

– І тут не абыдзешся без фінансавага фактару…

–  Заявачны ўзнос для ўдзелу ў рэспубліканскім першынстве другой футбольнай лігі не вышэй чым той, які патрабуюць умовы выступлення ў абласным чэмпіянаце. Аднак для нармальнага функцыянавання каманды патрэбны большыя сродкі. Улічым самае неабходнае: транспартныя расходы, набыццё формы, інвентару. Дый галоднымі хлопцы не змогуць добра гуляць. Я гавару пра мінімальныя расходы.

– Неабходна дапамога спонсараў.

– Па-першае, скарыстаю магчымасць, каб падзякаваць усім, хто падтрымліваў каманду. Гэта ЗАТ «Аграмашзапчастка», фірма «Аналіз-Ікс», ТАА «СЖК «Налібакі» ў асобе яго дырэктара В. Кушнера. Удзячнасць ад нашых футбалістаў прадпрымальнікам Сяргею Гайко, Віктару Лаўрыновічу, Сяргею Пяткевічу. Шчыра дзякую ўсім нашым прыхільнікам за падтрымку.

У бліжэйшай жа перспектыве, каб вызначыцца, прэтэндаваць нам на павышэнне (выступленне ў другой лізе першынства рэспублікі) ці застацца ў абласным чэмпіянаце, неабходны фінансавыя гарантыі. Спадзяюся на разуменне і падтрымку з боку кіраўніцтва арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак.

– Футбол –  не толькі папулярная спартыўная гульня, але і значная сацыяльная з’ява. Аднак не будзем тут гаварыць «за ўсю Еўропу». Што канкрэтна даў бы ўдзел  стаўбцоўскай футбольнай каманды ў чэмпіянаце рэспублікі?

–  Па першае, давайце падумаем пра нашых прыхільнікаў. Шчыра гавару, не ўсюды ёсць такія адданыя балельшчыкі, якія запаўняюць стадыён, выязджаюць з камандай, каб падтрымаць футбалістаў. Не будзем забываць пра традыцыі, добрую спартыўную базу. А павышэнне ў класе – гэта большая галоснасць, інфармаванасць не толькі пра нашу каманду, але і горад, раён у рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Тым самым і рэклама нашым мясцовым  спонсарам.

Вядома, калі працягнем выступленне ў абласным першынстве, будзем старацца здабываць перамогі. Але заўсёды  ёсць імкненне да прагрэсу, руху наперад. Радуе і абнадзейвае, што кіраўніцтва раёна, асабіста старшыня райвыканкама праяўляюць інтарэс да развіцця спорту ў раёне, спраў нашай футбольнай каманды.

Ад рэдакцыі. Мы са свайго боку паабяцалі інфармацыйную падтрымку камандзе, што і далей будзем шырока асвятляць ход падзей, спадзяёмся, пераможных. Андрэй Мікалаевіч – настаўнік вопытны, які фактычна вывеў стаўбцоўскіх хлопцаў ад перамогі ў дзіцячым рэспубліканскім турніры «Скураны мяч» да лідарства ў асноўным абласным чэмпіянаце. Ён паспяхова трэніраваў ФК «Гарадзея», знакаміты ў рэспубліцы. Не горшыя стаўбцоўскія футбалісты за тых жа нясвіжскіх, дзяржынскіх, уздзенскіх, клецкіх, баранавіцкіх, чые калектывы выступаюць у рэспубліканскіх турнірах. Трэнер хоча гэта даказаць. Хіба ж мы таго не жадаем?

Гутарыў Ф. БАНДАРОВІЧ

 

ПРЫСВЯЧАЕЦЦА ДАШЫ ДОМРАЧАВАЙ

Зіма яшчэ не поўнасцю ўступіла ў свае правы, а юныя лыжнікі Стаўбцоўскай ДЮCШ ужо былі не толькі ў поўнай  «баявой» гатоўнасці, але і вырашылі апрабаваць гэтую гатоўнасць  спаборніцтвамі ў імправізаванай біятлоннай эстафеце. Па ініцыятыве трэнера Вольгі Арлоўскай і пры падтрымцы кіраўніцтва спартшколы былі створаны чатыры каманды страляючых лыжнікаў, па дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі ў кожнай. Свае спаборніцтвы рабяты прысвяцілі трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы Дар’і Домрачавай.

Паколькі  снегу было яшчэ зусім мала, лыжныя гонкі замянілі лёгкаатлетычным бегам, а вось стральба па мішэнях з пнеўматычных вінтовак, як неад’емны атрыбут біятлона, прысутнічала ў поўнай меры.

Першыя зімовыя старты былі адкрыты. Падтрымаць каманды і дапамагчы з правядзеннем спаборніцтваў прыехалі  лёгкаатлеты з Коласаўскай  школы са сваім трэнерам Дар’яй Варывоцкай.

 Каманды змагаліся сур’ёзна і эмацыянальна – розніца ў выніках камандаў складала па некалькі секунд. І вядома ж, якія спаборніцтвы без пераможцаў? Каманда з Заямнаўскай СШ з капітанам Алінай Навіцкай стала пераможцай. Другое месца заняла каманда таксама Заямнаўскай школы, капітанам якой была Надзея Курыла. На 3 секунды адарвалася ўперад каманда Марыі Жук з Стаўбцоўскай СШ № 3 ад каманды Улада Ганісеўскага, таксама з СШ № 3 Стоўбцаў і заняла трэцяе месца.

Усе спартсмены атрымалі  прызы. А трэнер камандаў Вольга Арлоўская і спонсар мерапрыемства, прадстаўніком якога быў прадпрымальнік Дзмітрый Сцепанюк, арганізавалі чайную паўзу з тортамі.

Лідзія МАЗУРКЕВІЧ

 

КАЛЯДНЫЯ ПЕРАМОГІ

У традыцыйных спаборніцтвах лёгкаатлетаў рэспублікі «Ражджэственскія старты» вызначаліся і нашы землякі, рабяты, якія ўдасканальваюць сваё спартыўнае майстэрства падчас заняткаў у навучальных установах фізкультурнага профілю. Дзмітрый Казацкі, выхаванец ДЮСШ, цяпер займаецца ва Універсітэце фізічнай культуры на аддзяленні лёгкай атлетыкі. Сваё асабістае ўменне ён прадэманстраваў у складанай  дысцыпліне – камбінаванай звязцы пераадолення дыстанцый 1000, 600 і 400 метраў. Па суме вынікаў Дзмітрый апярэдзіў усіх удзельнікаў.

Кірыл Борыс і Антон Васілеўскі занялі другія месцы ў бегу адпаведна на 300 і 600 метраў. Павел Кухарчык на шасцісотметроўцы стаў трэцім. Гэтыя хлопцы з’яўляюцца навучэнцамі школы алімпійскага рэзерву. Яны папоўнілі свой «паслужны спіс» дасягненняў у рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *