Абслугоўванне

Нумары Соцыум

КОЎДРЫ МОЖНА ПАМЫЦЬ

Аб тым, што раённы камбінат бытавога абслугоўвання аказвае паслугі пральні, напэўна, многія з жыхароў раёна ведаюць. Гэта не новы від паслуг – пральня працуе ў райцэнтры не адно дзесяцігоддзе. А вось аб тым, што можна здаць для мыцця не толькі аб’ёмныя шторы, пакрывалы, гардзіны, пасцельную бялізну, але і ватныя і іншыя коўдры, вялікія пледы, што не па сіле зрабіць дома ўласнай пральнай машынай, – магчыма, для некаторых стане адкрыццём.

На гэта звяртаюць увагу працаўнікі пральні камбіната бытавога абслугоўвання. Брыгадзір Марына Міхалевіч не без задавальнення распасцірае плед і паказвае, якім ён стаў – фарбы зайгралі, пахне свежасцю. Нельга з ёю не пагадзіцца ў тым, што як бы ні прыбірала гаспадыня ў доме, але калі коўдры просяць «лазні», то адчуванне поўнай чысціні не прыйдзе. Цяжкія аб’ёмныя пакрывалы, двайныя пледы памыць у дамашніх умовах не кожны зможа. Што ўжо казаць пра ватныя коўдры і коўдры з іншага матэрыялу. Тое ж можна сказаць і пра падушкі. Спецыяльная машына, набытая камбінатам бытавога абслугоўвання, памые пер’е, як след высушыць. Яго насыплюць у новыя насыпкі. І стане падушка як новая.

Працаўнікі пральні Марына Міхалевіч і Марына Барысевіч  не толькі штодзённа мыюць бялізну, але і прасуюць яе. Ручное гладжанне бялізны прасам –  фізічна цяжкі і нерэнтабельны занятак. У пральні выкарыстоўваецца спецыяльнае абсталяванне – гладзільны прэс і каток. Роўныя стосікі бялізны радуюць вока – прыемна будзе забраць яе гаспадыням.

Кліентамі пральні з’яўляюцца не толькі жыхары раёна, але і ўладальнікі гасцініц, рэстаранаў, кафэ, інтэрнатаў. Вялікія аб’ёмы выконваюцца для філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, які мае інтэрнат, для гасцініцы «Зара» аб’яднання камунальных службаў.

Наколькі даступныя паслугі пральні?

–       З улікам пральнага парашку, электраэнергіі і работы ўстаноўлены такія тарыфы: для аднаго кілаграма белай бялізны – 10500 рублёў, каляровай, куды ўваходзяць пакрывалы і коўдры, – 14500 рублёў, – задавальняе нашу цікаўнасць Марына Эдуардаўна. – У сельскай мясцовасці здаць рэчы ў пральню можна на комплексна-прыёмных пунктах. Хто запазніўся памыць аб’ёмныя рэчы летам, можна зрабіць гэта ў любы час.  Мы дапаможам стварыць святочны настрой.

Што ж, самы неабходны сэрвіс, які забяспечвае камбінат бытавога абслугоўвання, можа быць спаўна запатрабаваным жыхарамі і арганізацыямі раёна.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

На здымку: брыгадзір Марына Міхалевіч любіць сваю работу.

 

НА РАМОНТ ПЕЧАЎ

Раённы тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва апякуецца аб 742 адзінокіх пажылых грамадзянах нашага раёна, якія стаяць на ўліку ў гэтай сацыяльнай установе.

У мінулым годзе з бюджэтных сродкаў было патрачана 56 мільёнаў рублёў на рамонт печаў, электраправодкі ў дамах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Адрамантавана праводка ў домаўладаннях сямі ветэранаў вайны і трох адзінокіх грамадзян.

Спецыялістамі цэнтра праводзіцца таксама інфармацыйная работа з прадпрыемствамі па аказанні дапамогі і падтрымкі пажылым людзям.

 

З КЛОПАТАМ ПРА СВАІХ ПРАЦАЎНІКОЎ

16 арганізацый нашага раёна заключылі ў мінулым  годзе з прадстаўніцтвам Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне дагаворы страхавання сваіх работнікаў ад няшчасных выпадкаў і захворванняў.

Дзелавыя адносіны са страхавой кампаніяй у гэтым накірунку на працягу многіх гадоў маюць ААТ «Вялікі Двор», «Каганец», «Рубяжэвічы», «Агранёманскі», Стаўбцоўскі доследны лясгас, торфабрыкетны завод «Нёман», цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 г. Стоўбцы філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»,  ТАА «Сабук».

Па гэтым відзе страхавання з пачатку года прадпрыемствам і арганізацыям выплачана 64 мільёны рублёў страхавых кампенсацый.

Усяго ж па страхавых выпадках летась  сума выплат склала  каля шасці мільярдаў рублёў.

 

І ГЭТА НЕАБХОДНА

На балансе ДЭУ № 62 знаходзяцца чатыры сучасныя туалеты, якія забяспечваюць камфорт карыстальнікам аўтамагістралі М1/Е30.

Прыдарожныя туалеты модульнага тыпу адпавядаюць усім сучасным патрабаванням і пры гэтым паслугі іх – бясплатныя. Два з іх размешчаны побач з сэрвісным цэнтрам «Веста» і два – на пляцоўках адпачынку на тэрыторыі Нясвіжскага раёна. Дарожнікі поўнасцю ўзялі на сябе іх утрыманне: асвятленне, забеспячэнне санітарна-гігіенічнымі сродкамі, уборку, ахову. Выдаткі на гэта  кампенсуюцца дзяржавай.    

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *