ІЛЮМІНАЦЫЯ З РАЗЛІКАМ

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Сёлета, у Год беражлівасці, аб’яднаннем камунальных службаў закуплена шмат навагодняй ілюмінацыі для аздаблення стаўбцоўскіх плошчаў і вуліц. Уся яна — энергазберагальная.

— На святлодыёдах, што забяспечваюць мінімальнае энергаспажыванне, закуплены нават лямпачкі, не кажучы пра больш складаную ілюмінацыю — святлодынамічныя комплексы, гірлянды, шары, штучную ёлку, -адзначае намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Андрэй Суднік.

Рацыянальная праграма камунальнікаў падчас падрыхтоўкі да Новага года прадугледжвае сёлета не толькі энергетычны баланс, а і ёлачны. Сімвал свята будзе прадстаўлены пераважна штучнымі дрэвамі, якія будуць устаноўлены на стадыёне, каля гаспадарчага магазіна. Адно з іх, вышынёю больш за дзесяць метраў, у свой час было падаравана гораду філіялам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. Толькі ў старой частцы горада — на плошчы Леніна — плануецца жывая прыгажуня. Але пераедзе яна на агульны агляд не з лесу, а з жылога сектара, з двара па вуліцы Галаўскога, адкуль яе ўсё роўна неабходна выдаляць. Прыкладна ў сярэдзіне снежня ёлкі на плошчах расквецяць рознакаляровыя агні.

Ілюмінацыя навагодняга свята асветліць і самыя цёмныя ў прыродзе дні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *