Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання

Выбары-2014 Нумары

карандаш пц

У Мінскай вобласці сфарміравана 60 акруговых выбарчых камісій

У Мінскай вобласці сфарміравана 60 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Аб гэтым паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама Святлана Уласава.

4 студзеня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Створана 60 акруговых камісій, у кожную з якіх уваходзіць ад 9 да 13 членаў, сказала Святлана Уласава.

У склад акруговых выбарчых камісій вылучалася 840 прадстаўнікоў. Пры гэтым 41,4 працэнта вылучэнцаў былі ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, 11,1 працэнта – ад працоўных калектываў, 47,5 працэнта – грамадзяне шляхам падачы заяў. Ад палітычных партый найбольш актыўна прадстаўлены Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», КПБ, ЛДП, БНФ. Таксама было прадстаўлена 10 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку РГА «Белая Русь», Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, БРСМ.

«У гэтым годзе фарміраванне выбарчых камісій праходзіць больш актыўна, чым у папярэднюю кампанію чатыры гады таму», – адзначыла Святлана Уласава. Тады ў акруговыя камісіі вылучалася 619 чалавек.

 

Насельніцтва трэба больш актыўна прыцягваць да ўдзелу ў выбарчай кампаніі

Насельніцтва трэба больш актыўна прыцягваць да ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Такое пажаданне 9 студзеня выказала на абласной нарадзе ў Магілёве па пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле слоў старшыні ЦВК, адна з галоўных задач ідэалагічнай вертыкалі ў ходзе цяперашняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы – актыўная работа па прыцягненні грамадзянскага насельніцтва да ўдзелу ў выбарах. «Хоць згодна з дзеючым заканадаўствам выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца пры любой яўцы выбаршчыкаў, а кандыдатам трэба набраць для перамогі ўсяго толькі большасць галасоў, мы павінны разумець, што ад нашай актыўнасці, ад таго, каго мы вылучым і выберам, будзе залежаць і наша з вамі будучае. У мясцовыя Саветы павінны прыйсці дастойныя людзі, якія маюць за плячамі жыццёвы вопыт, жаданне працаваць на карысць канкрэтнай тэрыторыі і паляпшэння жыцця людзей», – лічыць Лідзія Ярмошына. Яна звярнула ўвагу, што далучаць людзей да выбарчай кампаніі ні ў якім выпадку нельга прымусова, або выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс. «Такія часы даўно прайшлі. Галоўны ўпор трэба зрабіць на растлумачальную работу ў працоўных калектывах, выступленні і інфармаванне праз Інтэрнэт і СМІ», – сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *