ФАК – для здароўя і развіцця спорту

Нумары Спорт Факты, падзеi, людзi

Значнай падзеяй для ўсяго нашага раёна стала здача ў эксплуатацыю першай чаргі фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Гэтага  доўга чакалі. Ужо не адно дзесяцігоддзе прайшло, як у Стоўбцах, насупраць цэнтральнай раённай бальніцы, пачалі будаўніцтва тэхнікума харчовай прамысловасці. Аб’ект, згодна з шырока вядомым сюжэтам папулярнага гумарыста, назвалі кулінарным вучылішчам. Цяжка сказаць, якія абставіны прымусілі спыніць будаўніцтва. На шчасце, даўгабуду знайшлі іншае прымяненне. Пачалася рэканструкцыя будынка пад ФАК – аб’ект, які ў значнай меры вырашыў праблему развіцця спорту і здаровага адпачынку для жыхароў Стаўбцоўшчыны.

Пастараліся будаўнікі ПМК-233, і вось новы год стаўбчане сустрэлі з вельмі важным аб’ектам. Для азнаямлення з тым, як пачынаецца функцыянаванне ФАКа, якія перспектывы эфектыўнай работы, наведала фізкультурна-аздараўленчы комплекс камісія на чале са старшынёй райвыканкама Юрыем  Мікалаевічам  Горлавым.

Новабудоўля ўражвае. Адметны чатырохпавярховы будынак, шмат пакояў, кабінетаў. Найперш зацікавілі спартыўныя залы, на першым паверсе – трэнажорная. Якраз праходзілі заняткі груп дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. І вопытны трэнер Яўген Фралоў дапамагаў рабятам паляпшаць іх фізічную форму. Сапраўды, не толькі пачынаючым спартсменам, увогуле юнакам патрэбна быць фізічна развітымі, вынослівамі, каб дастойна выглядаць, калі пойдуць у армію. Ды і ўвогуле, у здаровым целе – здаровы дух. Ісціна, якую карысна ўсведамляць з маладых гадоў.

Займаліся і дзяўчаты. Стройнасць паставы, грацыя ўпрыгожваюць кожную, не кажучы ўжо, што і да спартыўных вяршынь імкнуцца многія. Ёсць жа ў рэспубліцы выдатныя зоркі-маякі, як Дар’я Домрачава, Вікторыя Азаранка, Ала Цупер, выхаванка нашай ДЮСШ Марына Карніцкая-Дамашэвіч…

Ёсць у будынку ФАКа яшчэ адна трэнажорная зала. Так што месца для заняткаў фізічна ўмацавальнымі заняткамі хопіць усім. Думаецца, што трэнажоры павінны зацікавіць і людзей сталых. Вось цікавы факт, які адшукаў у інтэрнэце. Згодна з даследаваннямі медыкаў, сілавыя напружанні, практыкаванні, што праводзяцца на трэніровачных занятках для самых вялікіх мышцаў цела – ног, жывата – на працягу 15 мінут, дазваляюць скараціць патрэбнасць у сне без шкоды для здароўя на паўтары гадзіны. Акрамя таго, сілавыя практыкаванні выдатна здымаюць фізічную стомленасць пасля працоўнага дня, асабліва калі яны нагружаюць мышцы, не занятыя ў час работы. Сапраўды, кіраўнікі, спецыялісты, людзі розных прафесій, для якіх «залатая» кожная хвіліна, хіба не жадаюць быць заўсёды бадзёрымі, у тонусе, калі нават на пастаянныя сем-восем гадзін сну не могуць выдзеліць часу.

А які дынамічны, захапляльны настольны тэніс! Тут і вакамер, і хуткасць рэакцыі, і, зразумела, спартыўны азарт. Дарэчы, «малы» тэніс з’яўляецца адным з папулярных відаў у міжнародным спартыўным календары. Як і більярд, па гульні ў які таксама праводзяцца чэмпіянаты свету. Няхай і тут спартыўныя вяршыні мрояцца маладым. Увогуле ж і тэніс, і більярд карысныя ўсім для здаровага, актыўнага адпачынку. У ФАКу абсталяваны таксама па дзве залы для гульні ў настольны тэніс і більярд.

Раздзявалкі, душавыя кабіны –  усё для паслуг тых, хто займаецца ў ДЮСШ, і ўсіх наведвальнікаў. Дарэчы, прэйскурант платных паслуг складзены дыферэнцыравана – для тых, хто прыйдзе займацца на агульных падставах і хто мае льготныя перавагі. Канкрэтна цэны ўказаны ў табліцы, змешчанай ніжэй.

Чацвёрты паверх адведзены пад гасцініцу. Зручныя нумары з бытавымі выгодамі, ёсць асобная кухня. Адпачываючыя могуць скарыстаць і паслугі інтэрнэту. Як паведаміў дырэктар ДЮСШ С. І. Жук, ужо прыходзяць папярэднія заяўкі на размяшчэнне спартыўных камандаў з іншых гарадоў. Сапраўды, стадыён «Юнацтва» з пастаянна зялёным дываном футбольнага поля і месца, дзе спартсмены змогуць адпачыць, можна сказаць, у крокавай даступнасці.

Будынак, у якім цяпер размясціўся ФАК, быў загадзя спланаваны на значную колькасць кабінетаў. Самы прасторны займае актавая зала, неабходная і для заняткаў навучэнцаў ДЮСШ, і для культурна-масавых мерапрыемстваў. Пахвальна, што вырашана пытанне наконт паляпшэння ўмоў работы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Умовы для адпачынку і грамадска карыснай працы маладых інвалідаў проста выдатныя. Побач з кабінетам, дзе яны будуць праводзіць час, ёсць і кухня, каб змаглі падсілкавацца гарачым абедам. Пакоі – на аздараўленчыя мэты? Безумоўна.

Вызначаны пакой для цырульні, магчыма размесціцца больш зручна аддзел камплектавання раённай бібліятэкі. Ёсць і пакуль не занятыя пакоі, якія будуць здавацца ў арэнду. Але, як падкрэсліў старшыня райвыканкама, гэта павінна рабіцца прадумана, каб арандатары падбіраліся і з улікам  дапамогі нашаму спорту, і ўвогуле сацыяльнай сферы.

З загадчыкам раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Т. І. Белановіч,  і яе намеснікам І. І. Вільняўцом, з дырэкцыяй ДЮСШ і ФАКа Ю. М. Горлаў абмеркаваў надзённыя пытанні функцыянавання комплексу, аказання аздараўленчых паслуг насельніцтву, развіцця масавага спорту ў раёне.

Для чытачоў «Праменя» і слухачоў раённага радыё  ў інтэрв’ю Ю. М. Горлаў адзначыў: «Мая думка аб першай чарзе фізкультурна-аздараўленчага комплексу станоўчая. Усё зроблена для жыхароў Стаўбцоўшчыны, і важна, каб наведвалі гэты аб’ект не толькі жыхары горада, але і раёна. Жадаючых трэніравацца, выкарыстоўваць магчымасці для аздараўлення шмат. І не толькі могуць, павінны праявіць актыўнасць у арганізацыі наведвання ФАКа, спартыўных аб’ектаў горада прафсаюзныя камітэты, намеснікі па ідэалогіі. Калі кіраўнік прыедзе займацца, калектыў будзе аб гэтым ведаць і імкнуцца таксама прыбыць, патрэніравацца, паспаборнічаць. Неабходна спланаваць расклад так, каб і школьнікі прыязджалі, займаліся спортам. На сяле магчымасцяў для гэтага не так шмат. Магчыма для аддаленых населеных пунктаў прадугледзець пэўны дзень, вызначаны час. Самае галоўнае – прыцягнуць дзяцей да пастаянных фізкультурных заняткаў, да здаровага ладу жыцця.

Паступаюць пытанні аб часе адкрыцця другой чаргі фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Намецілі дату да 7 лістапада гэтага года і пастараемся зрабіць усё магчымае, каб укласціся ў гэты тэрмін. Сродкі на даны аб’ект прадугледжаны, дадатковую суму можам зарабіць самі. Плавальны басейн, залы для гульнявых відаў спорту – гэтага з нецярпеннем чакаюць і спартсмены, і ўсе стаўбчане. Будзе рабіцца ўсё, каб наш раён стаў сапраўды спартыўным».

Фёдар БАНДАРОВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

Пералік платных паслуг

 Найменне паслугі 

 Аб’ём паслуг

 Тарыф, руб.

 Паслугі трэнажорнай залы

 1 гадзіна

 20 000

Трэнажорная зала (абанемент)

12 заняткаў

200 000

 

 

Індывідуальныя заняткі

Арэнда трэнажорнай залы

Настольны тэніс (стол)

 

 

10 заняткаў

8 заняткаў

1 гадзіна

1 гадзіна

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

170 000

140 000

45 000

200 000

25 000

40 000

70 000

Більярд

 

 

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

30 000

60 000

90 000

Паслуга прадастаўлення жылля

1 чал./суткі

200 000

Пракат канькоў

1 гадзіна

15 000

Пракат лыжаў

1 гадзіна

20 000

Пракат спартыўнага інвентару

1 гадзіна

5 000

 

Паслугі для навучэнцаў ва ўзросце да 17 гадоў

 Паслугі трэнажорнай залы

1 гадзіна

 10 000

Трэнажорная зала (абанемент)

 

 

12 заняткаў

10 заняткаў

8 заняткаў

100 000

80 000

70 000

Настольны тэніс (стол)

 

 

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

25 000

40 000

70 000

Більярд

 

 

 

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

 

30 000

60 000

90 000

 

 

Для шматдзетных сем’яў

 Паслугі трэнажорнай залы

 1 гадзіна

 10 000

Трэнажорная зала (абанемент)

 

 

12 заняткаў

10 заняткаў

8 заняткаў

100 000

80 000

70 000

Настольны тэніс (стол)

 

 

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

25 000

40 000

70 000

Більярд

 

 

 

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

 

30 000

60 000

90 000

 

 

Для шматдзетных сем’яў

 Паслугі трэнажорнай залы

1 гадзіна

 8 000

Трэнажорная зала (абанемент)

 

 

12 заняткаў

10 заняткаў

8 заняткаў

70 000

60 000

50 000

Настольны тэніс (стол)

 

 

 

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

 

10 000

15 000

20 000

 

 

Для асоб пенсіённага ўзросту

 Настольны тэніс (стол)

 

 

 

1 гадзіна

2 гадзіны

3 гадзіны

 

 10 000

15 000

20 000

 

Дзяржаўная ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна»

 

БАСКЕТБОЛЬНЫЯ ЗОРАЧКІ

Гасцінна былі адчынены дзверы спартыўнай залы ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы». Пад стук мячоў, з вясёлым настроем удзельнікаў і гледачоў праходзіла першынство раёна па баскетболе сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі.

У дзяўчат больш баяздольнымі да фінальнага паядынку падышлі каманды Коласаўскай і Дзераўнянскай сярэдніх школ. Перамог дружны і ўмелы калектыў з Наваколасава. У матчы за трэцяе месца паміж дзяўчатамі з Мікалаеўшчынскай СШ і гімназіі № 1 г. Стоўбцы ўдача ўсміхнулася гарадскім спартсменкам, яны сталі трэцімі.

У спаборніцтвах юнакоў 9 камандаў былі падзелены на тры падгрупы, пераможцы якіх разыгралі прызавыя месцы паміж сабой. Чэмпіёнамі раёна сталі спартсмены СШ № 3 г. Стоўбцы, другімі – юныя баскетбалісты Коласаўскай СШ, трэцяе месца дасталося рабятам з гімназіі № 1 г. Стоўбцы.

Па выніках баскетбольнага турніру судзейская калегія вызначыла лепшых ігракоў. Імі  прызнаны Дар’я Сазонава (Коласаўская СШ) і Аляксандр Камёнка (СШ № 3 г. Стоўбцы). Прызамі сімпатый гледачоў узнагароджаны Аляксандра Бохан з гімназіі № 1 і Алег Гаўронік з Коласаўскай СШ.

Удзельнікі спаборніцтваў адзначылі добрую арганізацыю турніру і якаснае судзейства гульняў (галоўны суддзя М. Вайтуховіч). Выказана ўдзячнасць ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» (дырэктар С. Жук) за фінансавую падтрымку і дырэктару ДУА «СШ № 3 г. Стоўбцы» Ж. Лысай за прадастаўленую спартыўную базу.

Спаборніцтвы яшчэ раз паказалі, што баскетбол як спартыўная гульня мае на Стаўбцоўшчыне добрыя перспектывы. Ёсць здольныя рабяты, якія, спадзяёмся, будуць павышаць сваё майстэрства. І з уводам у строй фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры магчымасці для спартыўнага росту паляпшаюцца.

Пр



Tagged

1 комментарий по теме “ФАК – для здароўя і развіцця спорту

  1. Как пояснил директор детской спортивной школы Жук Сергей Иванович с вводом в строй нового объекта жители Столбцовщины, а также и гости получат возможность регулярно заниматься настольным теннисом, бильярдом, лёгкой гимнастикой и разными атлетическими видами спорта.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *