Выкананне патрабаванняў заканадаўства на кантролі

На кантролі Нумары

image_pdfimage_print

Пытанне стану работы па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, якая праводзіцца органамі ўлады на месцах, знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці.

Пры гэтым аналіз сітуацыі па даным накірунку работы паказвае, што ў шмат якіх райвыканкамах, арганізацыях і ўстановах Міншчыны ёсць недахопы і недапрацоўкі.

Толькі за апошнія месяцы 2013 года да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян прыцягнуты чатыры кіраўнікі абласных і раённых структур, а таксама іншыя кіруючыя асобы.

У ходзе праведзеных праверак у Чэрвеньскім райвыканкаме і Мінскім аблспажыўтаварыстве ўстаноўлены выпадкі парушэнняў заканадаўства ў данай сферы. Парушаючы арт. 18 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон), у адказах на звароты грамадзян не ўтрымліваліся канкрэтныя фармуліроўкі, якія б абвяргалі ці пацвярджалі довады заяўнікаў. Пры гэтым, згодна з даным артыкулам Закона, пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты павінны быць матываванымі. Як вынік – паўторныя звароты заяўнікаў, накіраваныя ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншыя рэспубліканскія і абласныя органы.

У некаторых адказах на звароты заяўнікаў райвыканкамам і аблспажыўтаварыствам не ўказваўся парадак абскарджвання, чым парушаны патрабаванні арт. 9, 10 і 18 Закона.

Пры гэтым звяртаем увагу, што згодна з арт. 26 Закона за парушэнне парадку разгляду зваротаў арганізацыі, іх кіруючыя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і іх работнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. Таксама ў ходзе праверак устаноўлены факты парушэнняў арт. 9 Закона і п. 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» кіруючымі асобамі, якія не прытрымліваліся 15-дзённага тэрміну разгляду зваротаў, што не патрабуюць дадатковага вывучэння.

Зварот па пытанні няякаснага абслугоўвання наведвальнікаў і занесеная заўвага па гэтай прычыне ў кнігу заўвагі і прапаноў у магазіне ТПС вёскі Лешні Капыльскага раёна разгледжаны з парушэннем заканадаўства. Парушаючы п. 17 Закона, адказ заяўніку Капыльскім райспажыўтаварыствам накіраваны толькі пасля 21 дня. Пры гэтым меры дысцыплінарнага ўздзеяння, прынятыя кіраўніцтвам арганізацыі, абмежаваліся толькі заўвагай прадаўцу магазіна.

Заканадаўства патрабуе больш сур’ёзнага падыходу ў пытанні зняцця з кантролю зваротаў, што разглядаюцца. Звароты, на якія даюцца прамежкавыя адказы, з кантролю не павінны здымацца. Кантроль заканчваецца і зварот лічыцца разгледжаным толькі пасля поўнага яго разгляду, калі ўсе пастаўленыя пытанні ў ім разгледжаны, па іх прыняты неабходныя меры і дадзены адказ у адпаведнасці з заканадаўствам. Напрыклад, адказ на калектыўны зварот, накіраваны ў аблспажыўтаварыства па пытанні прыватызацыі жылога памяшкання ў горадзе Вілейка, падпісаны і зняты з кантролю 29.06.2012 (рэзалюцыя; у справу). У той жа час пытанне станоўча было разгледжана толькі ў верасні 2013 года. Усе калектыўныя звароты жыхароў павінны разглядацца з выездам на месца (арт. 22 Закона).

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці адзначае, што на месцах неабходна павышаць персанальную адказнасць кіраўнікоў усіх рангаў для забеспячэння належнай якасці і своечасовасці разгляду паступіўшых зваротаў.

З мэтай выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб супрацоўнікамі Камітэта ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў на тэрыторыі вобласці ў бягучым годзе будзе ўдзелена ўвага данаму пытанню.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *