Праблемы будуць вырашаны

Нумары Улада. Слова. Справа

У мінулую суботу ва ўсіх раёнах Міншчыны працавалі тэлефонныя прамыя лініі з кіраўнікамі мясцовых органаў улады. Такія тэлефонныя лініі праводзяцца з мэтай павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян.

17 студзеня 2015 года першая такая прамая тэлефонная лінія была праведзена старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама Юрыем Мікалаевічам Горлавым. За невялікі час працы ў раёне Юрый Мікалаевіч ужо дасканала валодае сітуацыяй, што склалася ў раёне, ведае ўсе «плюсы» і «мінусы» нашага рэгіёна. Таму на ўсе пытанні заяўнікі атрымалі кампетэнтныя адказы.

Першай на прамую лінію патэлефанавала жыхарка горада Стоўбцы В. Яўсейчык. Маладая жанчына прасіла ўнікнуць у праблему і дапамагчы знайсці памяшканне для правядзення рэпетыцый танцавальнаму ансамблю «Лявоначкі», бо ў цяперашнім памяшканні (падвал  раённага Цэнтра культуры) духата, адсутнічае вентыляцыя,  а туалет знаходзіцца ў іншым памяшканні, і каб трапіць у яго, трэба ісці па вуліцы. Старшыня райвыканкама сказаў, што ён ведае гэтую сітуацыю, і даў даручэнне свайму намесніку падабраць памяшканне для рэпетыцый. У той жа час, наведваючы пасля прамой лініі фізкультурна-аздараўленчы комплекс, Юрый Мікалаевіч асабіста прайшоў усе кабінеты ў будынку першай чаргі ФАКа з мэтай падабраць для «Лявоначак» залу для рэпетыцый. Кіраўнік раёна паабяцаў, што пры ўводзе другой чаргі ФАКа памяшканне для рэпетыцый дзіцячага ансамбля «Лявоначкі» будзе выдзелена.

Два тэлефонныя званкі па адной і той жа праблеме паступілі з Новага Свержаня. Жанчыны расказалі, што іх дом, які знаходзіцца на балансе лесазавода, у аварыйным стане. У любы момант можа «рухнуць» дах. Юрый Мікалаевіч паабяцаў заяўніцам, што яны не застануцца адзін на адзін са сваёй бядой. Адразу ж адпаведнай службе было даручана стварыць камісію, вывучыць сітуацыю і прыйсці на дапамогу людзям. Калі патрэбна, то нават іх перасяліць. Вызначаны канкрэтныя тэрміны вырашэння данай праблемы.

Старшыня райвыканкама зазначыў: «Калі чалавек звяртаецца, то патрэбна аператыўна дапамагчы яму з вырашэннем пытання. Людзі павінны адчуваць, што ўлада пра іх клапоціцца».

Прамыя тэлефонныя лініі з выканаўчай уладай працягваюцца. Кожную суботу з 09.00 да 12.00 вы можаце задаць пытанне ці агучыць сваю праблему прадстаўнікам райвыканкама. І вам прыйдуць на дапамогу.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *