Прадавец «шэрых” мабільнікаў

На кантролі Нумары

мабильны

Райаддзелам міліцыі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на абарону спажывецкага рынку раёна ад так званага “шэрага” тавару.

У выніку выяўлены факт продажу ў райцэнтры такіх мабільных тэлефонаў. Яны канфіскаваны, сума канфіскату перасягнула 70 мільёнаў рублёў. Па рашэнні Мінскага абласнога гаспадарчага суда “шэрыя” мабільнікі ўжо абернуты ў даход дзяржавы, а на індывідуальнага прадпрымальніка, які займаўся іх рэалізацыяй, накладзены штраф.

Як адзначаюць аператыўнікі, такі тавар звычайна прыходзіць з Кітая без дакументаў, якія пацвярджаюць яго якасць і легальнасць паступлення. Там ён набываецца за жывую валюту, тут рэалізуецца пакупнікам танней, чым каштуе аналагічны тавар на рынку. Такая схема дае магчымасць пазбягаць спецыяльнай маркіроўкі тавару, якая служыць гарантыяй яго якасці і бяспекі на айчынным рынку.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *