Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

РАБАТЫЗАВАНАЕ ДАЕННЕ

Сучасныя тэхналогіі прыходзяць на аб’екты сельскай гаспадаркі. Калі дзесьці гадоў дзесяць таму вялася размова аб даільных робатах на жывёлагадоўчых фермах, то ў многіх гэта выклікала скептычную ўсмешку і недавер. А ўжо сёння на дзвюх фермах у раёне – у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і ААТ «Каганец», кароў дояць упамянутыя рабатызаваныя ўстаноўкі, што, зразумела, не можа не прыцягваць увагу спецыялістаў жывёлагадоўлі не толькі Стаўбцоўшчыны, але і вобласці, рэспублікі, якія прыязджаюць у гаспадаркі  за вопытам, намёткамі на абнаўленне і ўкараненне сучасных тэхналогій.

НА ЗДЫМКУ: на ферме «Ячнае» рабатызаванае даенне кантралюе Надзея Станкевіч.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПАСЛУГІ. НА НОВЫХ «МАЗах»

Летась малакавозамі ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» на сталічны малочны завод дастаўлена з малочнатаварных фермаў гаспадарак раёна  звыш дваццаці тысяч тон малака, што складае 30 працэнтаў ад надоенага жывёлаводамі раёна.

– Работа гэтая для нас выгадная, – гаворыць дырэктар Сяргей Мельнік, – бо аказваем перапрацоўшчыкам такую паслугу круглы год. Згодна з заключаным дагаворам атрымліваем за яе грошы, што дазваляе ў тэрмін выплачваць сваім працаўнікам заработную плату. Маем магчымасць павялічыць аб’ёмы перавозак і зарабіць «лішнюю капейку», але канкурэнцыя на рынку паслуг становіцца больш жорсткай.  Актывізаваліся прыватнікі, якія таксама прапануюць свае паслугі, а некаторыя сельгаставарыствы імі ўжо карыстаюцца. 

На вывазцы малака задзейнічана пяць адзінак тэхнікі. У прыватнасці, чатыры новыя «МАЗы»,  набытыя таварыствам летась, і «пяцьдзясяттройка». Шчыра рупяцца вадзіцелі Аляксандр Жыбуль, Мікалай Дзягель, Іван Кухарчык і Уладзімір Жаўняркевіч. У  планах кіраўніцтва абавязкова купіць у лізінг яшчэ адзін трохсекцыйны «маз-васьмітоннік», які, згодна з заключаным дагаворам, фірма павінна была паставіць у снежні, але абавязацельствы пакуль не выканала. Паступленне тэхнікі чакаецца ў бліжэйшы час.

 

ЗЯМЛЯ. УВЕСЬ РАЁН – АЎКЦЫЁННАЯ ЗОНА

З 2015 года зямельныя ўчасткі індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам для будаўніцтва і абслугоўвання аб’ектаў нерухомай маёмасці, прызначаных для вытворчасці тавараў (выканання работ, аказання паслуг), у тым ліку аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу будуць выдзяляцца толькі праз аўкцыёны.

Адпаведная норма замацавана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 754 ад 29 верасня 2014 года, згодна з якім да аўкцыённай зоны аднесена  ўся тэрыторыя Стаўбцоўскага раёна. Як патлумачыў начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Дзмітрый Астрэйка, без аўкцыёну выдзяляюцца толькі тыя зямельныя ўчасткі, што прызначаны для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. 

У 2015 годзе губернатарам Мінскай вобласці даручана рэалізаваць на Стаўбцоўшчыне праз аўкцыёны 700 зямельных участкаў  грамадзянам, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, але жадаюць пабудаваць свой дом. Зямельныя ўчасткі для гэтых мэтаў будуць падбірацца за кошт зносу пустых і лядашчых дамоў, ушчыльнення тэрыторый населеных пунктаў. 

Таксама аўкцыённай зонай вызначаны зямельныя ўчасткі для калектыўнага садаводства на тэрыторыі Заямнаўскага сельсавета. Разлік пачатковай цаны прадмета аўкцыёну ажыццяўляецца на аснове кадастравай ацэнкі зямель.

 

НА ЎЛОННІ. КАМПЕНСАЦЫЯ ЗА ДЗІКА

Для заахвочвання паляўнічых, якія здабываюць дзікоў, прадугледжаны кампенсацыйныя выплаты.

Пастановай Рэспубліканскага штаба па барацьбе з афрыканскай чумой свіней, якая ўступіла ў сілу з 31-га ліпеня 2014 года, памер выплат вызначаны дзвюма базавымі велічынямі за кожнага здабытага дзіка. Сродкі гэтыя паступаюць з рэзервовых фондаў раённага бюджэту. В. а. дырэктара Стаўбцоўскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Сяргей Грынюк адзначыў: «На даны момант на падобныя выплаты прэтэндуюць некалькі нашых егераў, з якімі заключаны дагавор на здабычу дзіка».

Дагавор на здабычу дзіка з мэтай атрымання кампенсацыйных выплат можа быць заключаны і з любым паляўнічым.

– На адстрэл дзіка  паляўнічаму патрабуецца разавы дазвол, які выдае карыстальнік паляўнічай гаспадаркі,  – тлумачыць устаноўленыя правілы палявання вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Стаўбцоўскага доследнага лясгаса Уладзімір Альховік. –  Але ў нас сітуацыя з дзікамі  склалася «нулявая» –  усе жывёліны, згодна з праведзенымі ўлікамі, ужо здабыты. Гэта сорак дзікоў. Усе яны былі заўважаны ва ўгоддзях аднаго карыстальніка – Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Але ў паляўнічых угоддзях як названага вышэй карыстальніка, так і іншых праводзіцца маніторынг. Не выключана з’яўленне асобных жывёлін.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *