Скарбонка ўзнагарод

Адукацыя Нумары

ДЫПЛОМЫ З АЛІМПІЯДЫ

Каманда вучняў раёна вярнулася з трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды. У скарбонцы ўзнагарод – адзін дыплом першай  ступені, тры – другой,  чатыры – трэцяй.

Свае трывалыя веды па інфарматыцы  чарговы раз за межамі раёна пацвердзіў адзінаццацікласнік СШ № 3 горада Мікіта Сазановіч. Ён атрымаў дыплом першай ступені з правам удзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Хвала і яго выкладчыку Уладзіміру Радзіону, які падрыхтаваў на гэтую алімпіяду і іншых пераможцаў. Дыпломам ІІ ступені па інфарматыцы ўзнагароджаны дзевяцікласнік Павел Камёнка, дыпломам ІІІ ступені – дзесяцікласнік Вадзім Ракевіч, з якім працаваў і яшчэ адзін настаўнік – Віталь Цвірка. 

Дзесяцікласнік СШ № 3 Аляксандр Валай атрымаў дыплом ІІІ ступені па матэматыцы. Яго настаўнік Вячаслаў Цвірко-Гадзіцкі. Дзесяцікласніца Паліна Лапко ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені па працоўным навучанні. Яе рыхтавала настаўніца Валянціна Сідаровіч. Яшчэ адна дзесяцікласніца СШ № 3 Віялета Герасіменка атрымала дыплом ІІІ ступені па рускай мове і літаратуры. З ёй працуе Таццяна Урбан.

Удзячна сваім вучням за перамогі ў абласной прадметнай алімпіядзе і стаўбцоўская гімназія № 1. Адзінаццацікласнік Мікіта Голуб атрымаў дыплом ІІ ступені па біялогіі. Гэта ацэнка работы і выкладчыцы Святланы Курак. Дзесяцікласніца Вікторыя Павець удастоена дыплома ІІІ ступені па беларускай мове і літаратуры (выкладчыца Яніна Дрозд).

Вучні і настаўнікі атрымліваюць віншаванні.

 

ВОБРАЗНАЯ ПРАФІЛАКТЫКА

Прафілактыка шкодных звычак у вучнёўскай моладзі  з’яўляецца адным з важных накірункаў выхаваўчай работы.  З гэтай мэтай аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі  праведзены конкурс плакатаў па прафілактыцы СНІД.

Журы было прыемна здзіўлена творчым падыходам вучняў. Іх плакаты  былі выкананы з глыбокім сэнсам і па-мастацку арыгінальна аформлены. 16 школ раёна і Дом творчасці дзяцей і моладзі паўдзельнічалі ў конкурсе. Работы былі настолькі творчыя, што журы прыняло рашэнне аб прысуджэнні трох першых, трох другіх і трох трэціх месцаў.

Лепшымі прызнаны тэматычныя плакаты Ганны Лукша (Навасвержанская СШ), Анастасіі Ліпніцкай (Налібацкая СШ), Ганны Новік (Засульская СШ). Другія месцы прысуджаны конкурсным работам Яўгеніі Рудзько (Дзераўнянская СШ), Яўгену Залатару (Рочавіцкі ВПК «Дзіцячы сад – сярэдняя школа»), Юліі Русецкай (Дом творчасці дзяцей і моладзі). Трэцяе месца раздзялілі Марыя Булаш (стаўбцоўская гімназія № 1), Дзіяна Дзям’янка (Цясноўская сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага), Дар’я Язерская (СШ № 3 г. Стоўбцы).

Пераможцы і прызёры заахвочаны прызамі ад раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *