Грамадства

Грамадства Нумары

МЫ – ВАЛАНЦЁРЫ

У тэрытарыяльным цэнтры адбылася першая рабочая сустрэча валанцёраў  –  пажылых людзей і моладзі – у рамках праекта «Расшырэнне магчымасцяў пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства».

Нагадаем, гэты валанцёрскі праект, які пачынае дзейнічаць на Стаўбцоўшчыне, інавацыйны і міжнародны, падтрыманы беларускай і дацкай арганізацыямі Чырвонага Крыжа.  Планаў у валанцёраў багата. Але з чаго пачынаць?.. Да каго рабіць першыя крокі і т. п.?..   

Пакуль мноства задум цягне за сабою столькі ж і пытанняў. Адказы на іх  неабходна шукаць разам. Сярод валанцёраў  – пажылыя людзі, у большасці – актыўныя члены клуба «Гады – не бяда», а таксама – старшакласнікі гарадскіх школ. Ім на дапамогу быў «адкрыты мікрафон» –  магчымасць кожнага выказаць тое, што думае, быць пачутым і падтрыманым. Тон задаваў каардынатар праекта Сяргей Есіс, які, дарэчы, добра знаёмы з асаблівасцямі валанцёрскай работай на прыкладзе БРСМ, а досвед у кантактаванні з пажылымі людзьмі вымяраецца не адным годам дзейнасці з клубам «Гады – не бяда», адкрыццём універсітэта трэцяга ўзросту. Нельга не сказаць пра істотную дапамогу, якую аказвае ганаровы член клуба – стаўбчанка Ала Мешыч. Задоўга да праекта яна выбрала для сябе такі прынцып жыцця – дапамагаць бліжнім.   

Чырвонай ніткай праходзілі падчас рабочай сустрэчы такія паняцці як добраахвотнік, міласэрнасць, ахвярнасць, павага, бескарыслівасць і іншыя.  І, трэба сказаць, іх сэнс абсалютна адэкватна быў успрыняты  гэтай рознаўзроставай аўдыторыяй. У цесным кантакце з раённай арганізацыяй Беларускага Чырвонага Крыжа была распрацавана тактыка работы з людзьмі, на якіх накіраваны праект. Выбраны дзевяць адзінокіх  і абмежаваных у руку жыхароў нашага горада, да якіх валанцёры накіруюцца па першым закліку  арганізатараў. Яны будуць наведвацца не радзей аднаго разу ў месяц. Дзейнічаць будуць асобныя групы (абавязкова ў адзінай звязцы з пажылымі – моладзь). Пажылыя людзі знойдуць аб чым пагутарыць. Моладзь жа ў гэты час зоймецца вырашэннем бытавых праблем.  Прыбяруць у пакоі, сходзяць у магазін і т. п. «Па магчымасці будзем старацца, каб у склад групы ўваходзіў участковы ўрач, работнік культуры», – заўважае Сяргей Есіс. Без увагі валанцёраў не застануцца і тыя, хто пражывае ў Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце, дзіцячым сацыяльным прытулку.         

Валанцёры хвалююцца – яны пойдуць да пажылых людзей упершыню. Хваляванне наконт таго, як успрымуць іх, як знайсці падыход да кожнага, каб смела сказаць: «Мы – валанцёры!» 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

АХОВА ДЗЯЦІНСТВА. ПРЫГОЖЫ СТАТУС МАЦЯРЫНСТВА

Апошнім  часам  у рэспубліцы нямала зроблена для павышэння ўзроўню сацыяльнай і медыцынскай абароненасці маці. Паспяхова рэфармуецца нацыянальнае заканадаўства з мэтай абароны і пашырэння правоў маці і дзіцяці. Ахова здароўя жанчын і абарона мацярынства сталі адной з асноўных задач дзяржаўнай палітыкі, важнай складаючай аховы здароўя.

У мэтах стабілізацыі колькасці насельніцтва прынята і рэалізуецца Дзяржаўная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

Прынятыя меры па ахове рэпрадуктыўнага здароўя далі вынікі – у краіне павялічылася нараджальнасць. Не выключэнне і наш раён. Летась у радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы прынята  380 родаў, па аддзеле ЗАГС райвыканкама зарэгістравана 477 нараджэнняў. Гэта больш, чым у папярэднім годзе. У жаночай кансультацыі на ўліку стаяць 223 цяжарныя жанчыны.

На ахову рэпрадуктыўнага здароўя, прафілактыку абортаў накіравана дзейнасць акушэрска-гінекалагічнай службы. Прафілактыка абортаў з’яўляецца адной з прыярытэтных задач у павышэнні нараджальнасці.

Арганізацыйная работа па ахове рэпрадуктыўнага здароўя ажыццяўляецца ў цесным міжведамасным супрацоўніцтве. Дзяржавай створаны ўмовы, якія дазваляюць жанчыне спалучаць працу з цяжарнасцю і мацярынствам, забяспечваецца прававая абарона, матэрыяльная і маральная падтрымка мацярынства. Радзільныя дамы працуюць па сістэме сумеснага прабывання маці і дзіцяці. Усе жанчыны нараджаюць у прысутнасці кваліфікаванага медыцынскага персаналу. На працягу доўгага часу ў Беларусі праводзіцца работа па прапагандзе і заахвочванні груднога кармлення, як аднаго з найбольш эфектыўных мер па ўмацаванні здароўя і дзяцей,  і жанчын.

Рэалізаваны комплекс мер па ахове здароўя маці на падставе развіцця і ўкаранення высокатэхналагічных відаў медыцынскай дапамогі, фетальнай мікраінвазійнай хірургіі ў акушэрстве і эндаскапічнай – у гінекалогіі, хірургічнай клетачнай трансплантацыі пры дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях, а таксама кровазберагальнай і замяшчальнай тэрапіі ў акушэрстве. Служба аховы здароўя краіны прапаноўвае поўны спектр паслуг для захавання здароўя маці і дзіцяці. Аднак высокі ўзровень медыцыны не здымае з кожнага беларуса абавязак сачыць за станам здароўя, адказна адносіцца да мацярынства і бацькоўства.

Аксана КАНКАЛОВІЧ, раённы гінеколаг

 

СПРАВАЗДАЧЫ Ў ПРАФСАЮЗАХ.   МОЖНА АБ’ЯВІЦЬ КОНКУРС НА ЛЕПШЫ КАЛЕКТЫЎНЫ ДАГАВОР

10 гадоў раённую арганізацыю прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якая аб’ядноўвае 705 членаў прафсаюза, узначальвае Ірына Гурбо, галоўны спецыяліст аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Аўтарытэт прафсаюзнага лідара  высокі. І на  справаздачна-выбарнай канферэнцыі члены прафсаюза даверылі ініцыятыўнай, інтэлігентнай, нераўнадушнай да чужых праблем Ірыне Уладзіміраўне і надалей кіраваць грамадскай арганізацыяй.

Справаздача Ірыны Гурбо на сходзе засведчыла, што раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржаўных органаў жыве актыўным жыццём. Адным з галоўных накірункаў дзейнасці прафсаюза з’яўляюцца ўзаемаадносіны з наймальнікамі. Гэтае партнёрства дазваляе прымаць узаемавыгадныя рашэнні. З прадстаўнікамі прафсаюза ўзгадняюцца праекты лакальных нарматыўных дакументаў.  З 10 пярвічных арганізацый калектыўныя дагаворы маюць 9. Гэтыя дакументы ўлічваюць спецыфіку канкрэтнай арганізацыі і ўстановы. Прыкладам высокага ўзроўню развіцця сацыяльнага партнёрства з’яўляюцца калектыўныя дагаворы прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Гэтыя дакументы ахопліваюць усе катэгорыі працаўнікоў – ад маладых да ветэранаў працы, і прадастаўляюць дадатковыя льготы і гарантыі. Дзякуючы калектыўным дагаворам  маладым спецыялістам устаноўлены надбаўкі  ад 10 да 50 працэнтаў. Прадстаўніцтва Белдзяжстраха паказвае прыклад іншым значнай падтрымкай былых сваіх працаўнікоў. Прэзідыум прафсаюзнага камітэта работнікаў дзяржорганаў і іншых устаноў мяркуе нават правесці конкурс на лепшы калектыўны дагавор.

У справаздачы было адзначана, што два дамы-інтэрнаты, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна, за справаздачны перыяд не адзін раз займалі прызавыя месцы сярод сацыяльных стацыянарных устаноў Мінскай вобласці.

Важным пытаннем кантролю прафсаюзаў з’яўляецца прадастаўленне бяспечных і здаровых умоў працы. У каштарысах расходаў арганізацый прадугледжваюцца сродкі на ахову працы і пажарную бяспеку. Куткі па ахове працы аформлены ў дамах-інтэрнатах, прадстаўніцтве Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне, РАУС, аддзяленні аховы, раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У пяці з 10 арганізацый абсталяваны пакоі для прыёму ежы працаўнікоў, дзе ёсць мікрахвалевыя печы. За справаздачны перыяд са сродкаў райкама прафсаюза ва ўсе пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі набыты электрачайнікі.

Кожны год перад ацяпляльным сезонам для ажыццяўлення прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі мерапрыемстваў выдзяляюцца сродкі на прафілактыку вытворчага траўматызму, санітарна-бытавое забеспячэнне, медыцынскае і лячэбна-прафілактычнае абслугоўванне. У прафсаюзнай арганізацыі аддзялення аховы працаўнікам кампенсуюцца расходы на набыццё і ўтрыманне сродкаў індывідуальнай аховы, калі працаўнік вымушаны набываць іх за ўласны кошт. За кошт наймальніка ў мэтах прафілактыкі і папярэджання эпідэмій набываюцца медыкаменты прафілактычнага характару.

Важнай складаючай работы прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца дабрачынная дзейнасць. Райкам прафсаюза і пярвічныя арганізацыі пералічваюць грошы на дабрачынныя рахункі дзяцей-інвалідаў Мікіты Кажухоўскага і Івана Крамко. Да Дня інвалідаў у аддзяленне дзённага прабывання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра набыты электрачайнік, а для Ганны Ганісеўскай – камп’юютарная бесправадная мыш. Для арганізацыі клубнай работы  сярод пажылых людзей у аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі набыты набор посуду, люстэрка, электрачайнік, для работы з падлеткамі – мікрафон, наборы каляровай паперы.

Работнікі прафсаюза ўмеюць выдатна  адпачываць разам. Былі набыты білеты на канцэрты Іскуі Абалян, Іны Афанасьевай, Гюнеш, Аляксея Хлястова, Аляксандра Саладухі, Віктара Каліны, цыганскага ансамбля «Алюр», Марыны Дзявятавай, Сяргея Славінскага, на дабрачынны канцэрт па зборы грашовых сродкаў для лячэння Надзі Канашэнка.

Выдзелены сродкі і для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы. Каманда раёна работнікаў сацыяльнай сферы паўдзельнічала ў абласных спартыўных святах «Мінская лыжня», а ў 2014 годзе  прыняла ўдзел у І турыстычным злёце на маладзечанскай зямлі. Са сродкаў райкама прафсаюза  выдзелена 2,7 мільёна рублёў на набыццё  спартыўных маек і бейсболак для каманды.

На прафсаюзнай канферэнцыі былі зроблены акцэнты на тым, што ў век прагрэсу і высокіх тэхналогій, якія нясуць усё большы груз фізічнай, псіхалагічнай і маральнай нагрузкі, прафсаюзныя камітэты павінны з максімальнай увагай ставіцца да кожнага члена прафсаюза, ведаць яго цяжкасці, умець падкрэсліць яго поспехі. Такая адрасная падтрымка не прамарудзіць даць свае добрыя плады.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

ЗАНЯТАСЦЬ. У ПОШУКУ ВАКАНСІЙ

На сучасны момант у нашым раёне налічваецца 206 вакансій. У службе занятасці стаяць на ўліку 144 грамадзяне, з іх 86 – беспрацоўных. Узровень беспрацоўя па-ранейшаму застаецца нізкім і складае 0,5 працэнта эканамічна актыўнага насельніцтва раёна. Такім чынам, на кожнага беспрацоўнага ўмоўна прыходзіцца 2,4 свабоднага рабочага  месца. З дапамогай службы занятасці ў мінулым годзе працаўладкаваны 658 чалавек, з іх 449 беспрацоўных.

Як расказвае начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама Марыя Афанасенка, за мінулы год дапамога і розныя меры садзейнічання аказаны 1107 грамадзянам. 300 чалавек скарысталі магчымасць прыняць удзел у часовых работах у арганізацыях раёна. 46 беспрацоўных атрымалі прафесіі, запатрабаваныя на рынку працы. Немалаважна, што перавага аддаецца навучанню на заказ наймальніка з гарантыяй працаўладкавання. Шасці беспрацоўным аказана фінансавая падтрымка з бюджэтных сродкаў у суме 90 мільёнаў рублёў для арганізацыі сваёй справы. Сума бязвыплатнай субсідыі складае 11 пражытачных мінімумаў – 15 мільёнаў рублёў, а ў сельскай мясцовасці – 15 пражытачных мінімумаў, ці 21 мільён рублёў. Дзякуючы службе занятасці на новае месца жыхарства і работы пераехалі чатыры сям’і.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *