Пасля Імшы наведвальнікаў касцёльнай службы чакаў сюрпрыз. У храме Святога Казіміра было наладжана канцэртнае выступленне ансамбля «Чырвоныя макі». Народны мастацкі калектыў, які сёлета адзначыць сваё дваццацігоддзе, згуртаваў вернікаў каталіцкай канфесіі, людзей розных прафесій, жыхароў Мінска.
Хораша, пранікнёна ў выкананні сталічных самадзейных артыстаў гучалі калядныя песні на беларускай і польскай мовах. Удзячнасцю гасцям былі шчырыя апладысменты стаўбчан.
Ксёндз Адам выказаў сардэчную падзяку спевакам, запрасіў прыязджаць яшчэ. Ён прыгадаў аб імправізаваным канцэрце ў касцёльным дворыку мастацкіх калектываў з Польшчы, Расіі сумесна з аркестрам Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Песня збліжае, яна даносіць у сардэчных мелодыях Хвалу Госпаду.
Пр