НА БЕРАЗЕ ВОЗЕРА
У дырэктара ААТ «Жацерава» Івана Краўчука шмат планаў і задум, якія ён стараецца ўвасабляць. Напрыклад, працягваецца добраўпарадкаванне прыбярэжнай паласы ўзятага ў арэнду возера ў Горках. Зроблена частка пляжа, будуць пабудаваны домікі для адпачываючых, валейбольная пляцоўка. Возера паступова зарыбляецца, сёлета запушчаны малёк таўсталобіка, на чарзе карп, белы амур і шчупак. У перспектыве паставіць невялікія прычалы, зрабіць масткі і наладзіць платную рыбалку. Для зручнасці наведвальнікаў будзе наладжаны і выязны гандаль харчовымі прадуктамі: таварыства мае ўласны магазін. А яшчэ па перыметры возера, і ў гэтым накірунку разам з сельвыканкамам вядзецца работа, будуць выстаўлены на аўкцыён зямельныя ўчасткі.
ПАЧАЛІ З МАЛОЧНАЙ
У рамках правядзення планавых мерапрыемстваў па навядзенні парадку на фермах, якія зацверджаны рашэннем райвыканкама, на МТФ «Мархачоўшчына № 2» ААТ «Вішнявецкі-агра» гэтымі днямі вядзецца рамонт. У прыватнасці, надаецца належны выгляд малочнаму блоку: абабіта сайдынгам столь, густым бетонным растворам будзе залівацца падлога. Шыкуецца кабінет ветурача, на чарзе гардэробная. У далейшых планах кіраўніцтва правесці на ферме рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў.
«МАЛЫШЫ» НА ФЕРМАХ
З мэтай выканання плана мерапрыемстваў па санітарна-бытавым забеспячэнні работнікаў на жывёлагадоўчых фермах, напрыканцы лістапада 2014 года ААТ «Вялікі Двор» набыта шэсць умывальнікаў «Малыш» з электраводанагравальнікамі «Камфорт». Устаноўлены яны ў пакоях адпачынку на фермах, пунктах штучнага асемянення буйной рагатай жывёлы і малочным блоку на МТФ «Асіпаўшчына».
«ПАЗБАВІЛІСЯ» МЕТАЛАЛОМУ
Сельгаспрадпрыемствы раёна сёлета летась справіліся з заданнем па здачы лому чорных металаў – адгружана звыш 780 тон. У ліку першых выканалі даведзеныя аб’ёмы па пастаўках другаснай сыравіны на нарыхтоўчае прадпрыемства ААТ «Рочавічы», «Жацерава», «Дзераўное», «Шашкі» і «Радзіма Якуба Коласа». А больш за іншых здалі металалому шашкоўцы – 92 тоны.
Пр