Увага: карупцыя! Пасведчанне вадзіцеля – за хабар

Нумары Пракурорскі нагляд

Пракуратурай Салігорскага раёна для разгляду ў суд накіравана крымінальная справа ў адносінах да майстра вытворчага навучання і намесніка дырэктара мясцовай аўташколы, якая ажыццяўляла падрыхтоўку вадзіцеляў транспартных сродкаў на камерцыйнай аснове.

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што майстар аўташколы на працягу чатырох гадоў падбухторваў навучэнцаў, каб праз яго давалі хабар службовым асобам мясцовага аддзялення ДАІ за станоўчае вырашэнне пытанняў аб здачы экзаменаў на права кіравання транспартнымі сродкамі.

Усяго следствам устаноўлена 9 эпізодаў падбухторвання да дачы хабару і махлярства, учыненых майстрам аўташколы. Памер перададзеных узнагароджанняў складаў ад 500 тыс. руб. да 400 долараў ЗША. Так, ён перадаў навучэнцу, які не прайшоў у поўным аб’ёме праграму падрыхтоўкі вадзіцеля катэгорыі «В» і не здаў экзамен, падробленае пасведчанне.

Намеснік дырэктара аўташколы абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 424 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), арт. 427 ч. 1 КК (службовы падлог) і арт. 430 ч. 1 КК (атрыманне хабару). У ходзе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачваны з карыслівай зацікаўленасці сістэматычна ўносіў ілжывыя звесткі ў пасведчанні аб праходжанні падрыхтоўкі вадзіцеляў, што выдаваліся навучэнцам пасля заканчэння аўташколы. Ён браў хабар і за станоўчае вырашэнне пытанняў аб здачы тэарэтычнага і практычнага экзаменаў.

Дзеючым заканадаўствам майстру аўташколы прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў, а намесніку дырэктара – да 7 гадоў.

Ларыса ПАРХІМОВІЧ, старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *