У сераду, 29 студзеня, з 10.00 да 12.00 па нумары 5-51-57 адбудзецца прамая тэлефонная лінія па пытаннях аховы здароўя, аказання пярвічнай медыцынскай дапамогі, тэрапеўтычнай, хірургічнай дапамогі пацыентам. На ёй будуць працаваць: галоўны ўрач С. З. Глебка, нам. галоўнага ўрача па МАНР Ч. М. Уласік, галоўная медсястра С. С. Высоцкая, загадчыца паліклінікі А. І. Падалянчык, загадчык хірургічнага аддзялення І. А. Яхнавец, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення М. М. Цімафеева.