Служба занятасці раёна ў адпаведнасці з палажэннем «Маладзёжная практыка» дапамагае выпускнікам навучальных устаноў працаўладкавацца на рабочых месцах. Наймальнікам часткова кампенсуюцца з бюджэту затраты на аплату працы беспрацоўных выпускнікоў.
Такім чынам, у мінулым годзе былі ўладкаваны два цырульнікі ў райспажыўтаварыства, цырульнік у раённы камбінат бытавога абслугоўвання і тынкоўшчык у ПМК-233. На гэтыя мэты затрачана каля 31 мільёна рублёў.
Па праграме «Маладзёжная практыка» ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама будзе працаваць і ў бягучым годзе.