Для павышэння прадукцыйнасці

Нумары Сельская гаспадарка

Па выніках работы за мінулы год у жывёлагадоўчай галіне раёна адбыліся пазітыўныя зрухі. Згодна з пастаўленай губернатарам задачай забяспечыць павелічэнне дойнага статка больш як на тысячу кароў, летась яго прырост на фермах раёна склаў 1003 галавы. Па гэтым паказчыку нашы  жывёлаводы ў тройцы лідараў у вобласці. У выглядзе заахвочвання з абласнога бюджэту аграрыям выдзелена звыш сямі мільярдаў рублёў бюджэтных грошай на набыццё жалезабетонных канструкцый для будаўніцтва клюшачнікаў. Такія жывёлагадоўчыя памяшканні пад беспрывязное ўтрыманне жывёлы будуць пабудаваны ў кожнай гаспадарцы. А ў чатырох –  ААТ «Вішнявецкі-агра», «Вялікі Двор», «Агранёманскі» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» –  па два. Усяго запланавана ў бягучым годзе паставіць шаснаццаць клюшачнікаў агульнай умяшчальнасцю 3180 галоў. Будаўнічыя работы пачаліся на малочнатаварных фермах «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства  і «Крамец» ААТ «Вішнявецкі-агра».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *