Кот бывае куслівым

Медыцына Нумары Сацыяльная сфера Стаўбцоўшчыны

Летась у цэнтральную раённую бальніцу для аказання антырабічнай дапамогі звярнулася больш за сто чалавек. Такім чынам, праблема шаленства застаецца. Амаль усе пацыенты былі пакусаны сабакамі і катамі.

Увага да такога захворвання як шаленства такая пільная таму, што гэта амаль адзіная інфекцыя, пры якой не застаецца надзеі на выздараўленне, калі своечасова не прайсці прафілактычны курс лячэння. Вірус шаленства чалавеку перадаецца пры ўкусах, пападанні сліны жывёлы на скураныя пакровы чалавека, слізістыя і пры іншым кантакце са слінаю хворай жывёліны. Актыўнаму распаўсюджванню шаленства садзейнічаюць бадзяжныя сабакі і каты. Хворыя жывёліны губляюць страх перад чалавекам, наносяць укусы людзям і заражаюць іх шаленствам.

Надзейным і адзіным сродкам абароны чалавека ад шаленства з’яўляюцца прафілактычныя прышчэпкі. На сучасны момант антырабічную дапамогу аказваюць у хірургічным кабінеце гарадской паліклінікі ў кабінеце № 415 з 8 да 18 гадзін, у суботу – з 9 да 13 гадзін, у вячэрнія і выхадныя дні –  у прыёмным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Прэпараты супраць шаленства – вакцына і спецыфічны імунаглабулін – вельмі эфектыўныя, аднак пры ўмове звяртання па медыцынскую дапамогу ў той жа дзень ці не пазней другога і трэцяга дня з моманту ўкусу ці асліньвання. Калі ўкус справакаваны, жывёліна вядомая, за ёй можна ўстанавіць ветэрынарны нагляд – прышчэпкі робяцца па ўмоўным курсе (тры прышчэпкі). Жывёліну, якая нанесла ўкус, ні ў якім разе нельга знішчаць. Наадварот, трэба пастарацца яе знайсці, перадаць у ветэрынарную службу для ўстанаўлення назірання. Калі жывёліна забіта ці знікла, яна расцэньваецца як хворая на шаленства, і таму, хто пацярпеў ад укусу, назначаецца поўны курс прышчэпак (пяць прышчэпак).

Прафілактыка шаленства  – не толькі медыцынская праблема. Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія павінны выконваць іншыя ведамствы. З-за многіх аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын не ўсе гэтыя мерапрыемствы выконваюцца на належным узроўні, таму кожны грамадзянін павінен перш за ўсё сам непакоіцца аб сваім здароўі.

Трэба пазбягаць кантакту з невядомымі жывёлінамі, не махаць на іх рукамі, палкамі, не ўцякаць. Навучыце сваіх дзяцей правільным адносінам да жывёлы, асцярожнасці пры кантакце з невядомымі катамі і сабакамі. Важна выконваць правілы ўтрымання жывёлін, штогод прышчэпліваць іх супраць шаленства.

Калі здарылася, што жывёліна ўкусіла вас, без прамаруджвання прамыйце рану праточнай вадой з гаспадарчым мылам, апрацуйце край раны ёдам і звярніцеся да траўматолага для аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

Таццяна ЛУК’ЯНЁНАК, памочнік урача-эпідэміёлага РЦГіЭ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *