Птушка года ў мастацтве

Нумары Факты, падзеi, людзi

удод

Падведзены вынікі рэспубліканскага мастацкага конкурсу нацыянальнай кампаніі «Удод – птушка 2013 года».

Кожны год грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» арганізоўвае конкурс дзіцячых малюнкаў. На адрас мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай школы мастацтваў прыйшло важкае пісьмо. Яно – адраснае. Узнагароду конкурсу – падзяку – атрымала Дар’я Тулейка. Удод вельмі яркая і прывабная птушка з незвычайным апярэннем, доўгай дзюбай і чубком, які раскрываецца ў выглядзе веера. Як патрэбна было пастарацца Дар’і, каб яе работу журы вызначыла адной з лепшых сярод тысячы дасланых іншымі юнымі мастакамі! Акрамя падзякі Дар’я атрымала ў падарунак набор наклеек, закладкі і значок з выявай удода. Для дзяўчынкі гэта важкі стымул развіваць свае мастацкія задаткі, фантазіраваць і быць актыўнай удзельніцай  іншых творчых конкурсаў і пленэраў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *