Доўгажыхары. Многая лета стогадовым!

Навіна дня Нумары

Шасцёра жыхароў нашага раёна перасягнулі стогадовы рубеж.

Адметна, што чацвёра з іх жывуць у Налібацкім сельсавеце – Іван Чарнец, Юзэфа Дошчачка, Марыя Агейка, Вольга Курдун. Самай старэйшай жыхарцы раёна 105 гадоў. Гэта Надзея Ярашэвіч з Пагарэлага. Стогадовы  век пражывае і Ядвіга Францкевіч з Вялікай Гуменаўшчыны.

Наогул жа ў нашым раёне 229 чалавек маюць узрост 90 і больш гадоў. Многая лета доўгажыхарам!

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *