Пасля 42-га рэспубліканскага з’езда БРСМ, які адбыўся нядаўна, назіраецца ажыўленне ў пярвічных арганізацыях.
Першага сакратара раённага камітэта БРСМ і дэлегата з’езда Анастасію Калодзінскую запрасілі ў калектыў цэнтральнай раённай бальніцы, дзе працуе нямала моладзі. «Пярвічка» бальніцы – адна з самых актыўных сярод 59-ці, якія дзейнічаюць у працоўных калектывах раёна. Яе члены не застаюцца ўбаку ад грамадскага жыцця і сваім асабістым прыкладам культывуюць традыцыі здаровага ладу жыцця, інтэлектуальнага і духоўнага самаўдасканалення. Запомніўся удзел каманды ў саставе маладых урачоў і медыцынскіх сёстраў у такіх праектах БРСМ, як раённы турысцкі злёт, конкурс вясёлых і знаходлівых «Што? Дзе? Калі?», турнір па валейболе сярод рабочай моладзі, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, і т. п. Да прыкладу, малады доктар Юрый Вярэмскі – заўзяты «кэвээншчык», які «захварэў» гэтай гульнёй, будучы студэнтам медуніверсітэта, сваімі ідэямі і жартамі здольны прыўнесці свежы струмень і ў «візітную картку» нашага раёна – знакамітую каманду КВЗ «Кароткае замыканне».
Дзейнасць бальнічнай пярвічкі, якой сёлета спаўняецца дзесяць гадоў, пачынаў у свой час урач-рэаніматолаг Сяргей Фянько. Яго ініцыятыўным прадаўжальнікам стала псіхолаг цэнтра здароўя падлеткаў і дзяцей Вераніка Кіпець. Вялікую дапамогу ў рабоце з моладдзю бальніцы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі аказала Вераніка Кажамяка. Сёння пярвічку БРСМ узначальвае медыцынская сястра Святлана Бурдзейка.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ