Турыстычны комплекс «Панскі маёнтак», што ў паселішчы Сула, сёння вядомы не толькі на Стаўбцоўшчыне, а і за межамі Беларусі, адкуль у гэтую самабытную мясціну бяруць вандроўны кірунак аматары падарожжаў. Маляўнічая мясціна, дзе рэстаўрыравана старадаўняя сядзіба паноў Лэнскіх – каменныя гаспадарчыя пабудовы, саджалка. Аздоблены ландшафт, які падмацоўвае каларыт тамтэйшай мясціны ў любую пару года, гасцінна расчыняе дзверы перад аматарамі даўніны, тымі, хто ахвочы даткнуцца да мінулага.
А частуюць тут сваіх наведвальнікаў, безумоўна, стравамі нацыянальнай кухні, што прыгатаваны па векавых рэцэптах. Іх з любоўю гатуе вопытны повар Ірына Ягубава. Яна задаволіць любы густ наведвальніка турыстычнай харчэўні. Прапануюць тут заезджым гурманам і 40-градусную «саматужку», што выпарваецца трохразовым перагонам на старадаўнім апараце, спецыяльна дастаўленым сюды з Германіі.
Васіль ЗЯНЬКО, фота аўтара