Для работы хлебапёкаў

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

3-02-2015-25

У калектыве цэха хлебапячэння райспажыўтаварыства ў Таццяны Дзяргай быццам бы і другарадная прафесія. На першым плане заўсёды тыя, хто пячэ самы каштоўны прадукт – хлеб. Аднак хіба ж былі б плённымі будні ў хлебапёкаў, калі б іх спецадзенне не было гатова да работы па ўсіх патрабаваннях санітарна-гігіенічных правілаў? Прачка Таццяна Дзяргай мае клопат да кожнай рабочай змены памыць, адпрасаваць спецадзенне ўсіх спецыялістаў, хто заняты на выпечцы і адгрузцы хлеба і хлебабулачных вырабаў. Ёсць у яе пральны пакой, дзе стаіць машына-аўтамат, стол для прасавання.  І кожны дзень яна складвае ў акуратныя стосікі ручнікі, халаты, спецвопратку –  каго не парадуе такі вынік стараннай працы.

Таццяна Дзяргай даражыць сваёй работай. Выконвае яна яе ў цяпле. А што заработная плата невысокая, разважае яна, дык, разлічваючы на большае, ёй патрэбна падрыхтавацца і да таго, што ўмовы працы могуць быць больш складаныя. Вось і працуе яна ўжо восем гадоў у калектыве цэха хлебапячэння, ствараючы настрой калегам сваімі бездакорнымі адносінамі да даручанай справы, з’яўляючыся дастойным прадстаўніком маладога пакалення вялікага калектыву працаўнікоў спажывецкай кааперацыі.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота аўтара

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *