Жыхары Усходняга не засумуюць

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары Раённыя навіны

Раённым вузлом электрычнай сувязі набліжана да спажыўцоў яшчэ адна пляцоўка сеткі перадачы даных.

Новая сучасная пляцоўка ўстаноўлена ў Задвор’і. Адпаведна, з яе ўводам прыйшлі якасныя паслугі сувязі да жыхароў новага гарадскога мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы Усходні, а таксама суседняй з ім вёскі Задвор’е (вуліцы Лясная, Маладзёжная і, часткова, Юбілейная). На даны момант гэтыя абаненты звяртаюцца ў сэрвісную службу, каб заключыць дагаворы на аказанне паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і хуткаснага інтэрнэту byfly.

Сувязісты раёна пастаянна працуюць над пашырэннем ёмістасці ўжо дзеючых пляцовак сеткі перадачы даных і, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці, гатовы на кожнай з іх аказаць запатрабаваную паслугу.  Акрамя звычайнай тэлефаніі, попытам карыстаюцца інтэрактыўная і эфірная ZALA, byfly, 2G/3G, максіфон. У юрыдычных асоб ёсць магчымасць атрымаць дадатковыя да гэтага паслугі, такія, да прыкладу, як «Мінскі нумар», «Віртуальная АТС».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *