На мяжы старога і новага, 2015 года ў аўтапарку № 17 укаранёна аўтаматызаваная сістэма дыспетчарскага кіравання.
На кожным аўтобусе прадпрыемства ўстаноўлены спецыяльны тэрмінал, па якім можна адсачыць рух аўтобуса.
– Устаноўленая навігацыйная сістэма дапамагае нам кантраляваць вадзіцеляў, выяўляць парушэнні і хутчэй ухіляць іх. Яна выступае і ў ролі незалежнага эксперта пры разборы спрэчных сітуацый паміж вадзіцелем і пасажырам, – заўважае вядучы інжынер аддзела перавозак Ілона Пікун.
У любым выпадку сучасныя тэхнічныя сродкі служаць аднаму – павышэнню якасці абслугоўвання пасажыраў.