Хрышчэнскім вечарком

Культура Нумары Сацыяльная сфера Стаўбцоўшчыны

Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў у ражджэственскія і навагоднія святы дала чатыры канцэрты для вяскоўцаў у маладзёжным Цэнтры культуры і сабрала поўную залу гледачоў.

Тэатральным аддзяленнем быў пастаўлены ражджэственскі спектакль «У ноч на Ражджаство». У ім прынялі ўдзел  дзіцячыя тэатры «Каўчэг» і  «Іскрынкі На-Дзеі». Упрыгожылі спектакль ражджэственскія песні ў выкананні вакальных груп «Рассвет» і «Вясёлыя свавольнікі», а таксама выпускнікоў Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў,  студэнткі Гродзенскага каледжа мастацтваў Марыі Сіняўскай і студэнткі Мінскага інстытута сучасных ведаў імя А. Шырокава Анастасіі Сіняўскай.

Спектакль «Ноч на Ражджаство» – аб вандроўцы ў часе дзядзькі Фёдара  (ролю выканаў Ілья Недзень), Ката Матроскіна (Юля Пугач), сабакі Шарыка (Насця Жодзік) у пошуках цуда ў Ражджэственскую ноч. Яны сустрэліся з біблейскімі героямі Адамам (Юра Гарохавік) і Евай (Алена Фарботка), Ноем (Юра Гарохавік) і зразумелі, што самы галоўны цуд – гэта нараджэнне Дзіцяці Хрыста.

Прыемным сюрпрызам для артыстаў і гледачоў стаў прыезд старшыні Саюза палякаў на Беларусі Мечыслава Лысага, які адзначыў цёплую ражджэственскую атмасферу ў зале, высокае майстэрства  артыстаў, якія ўдзельнічалі ў спектаклі, павіншаваў  усіх з прыгожымі зімовымі святамі і ўручыў салодкія падарункі дзецям.

На праваслаўнае Ражджаство прайшоў канцэрт інструментальнай музыкі «Ражджэственскія сустрэчы». Ва ўтульнай кватэры (дэкарацыя сцэны) у ражджэственскі вечарок з чароўнымі вядучымі Валерыяй Бяляевай і Таццянай Касцюкевіч сваё майстэрства прадэманстравалі вучні і настаўнікі школы мастацтваў.

Гледачы пачулі прыгожыя захапляльныя творы ў выкананні Лізаветы Авязавай, Надзеі Валадзько, Святланы Тышкевіч, Дзімітрыя Грыгарцэвіча, Аксаны Макоўскай, Ільі Дошчачкі, Данііла Найдзёна, Яўгеніі Рудзько, М. Л. Авязавай, Ю. Г. Вільняўца.

Бурнымі апладысментамі сустрэў глядач выступленне Леаніда Авязава, выпускніка Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў, цяпер – студэнта Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі імя Гнесіных.

Закончыліся ражджэственскія сустрэчы выступленнем ансамбля настаўнікаў у складзе Максіма Авязава, Івана Слабодчыкава, Юрыя Вільняўца, Дзмітрыя Дошчачкі. Яны выканалі папуры на песні народаў свету.

Нечаканым сюрпрызам у навагоднія дні для жыхароў аграгарадка Дзераўная стала аб’ява аб музычным спектаклі для дарослых Zolushka.by, у якім удзельнічалі ўсе вучні школы. Спектакль атрымаўся інтрыгуючым. Гледачы не ведалі, што чакаць у наступны момант. Папялушка (Валерыя Бяляева) губляла звычайны туфлік, які ў поўнач ператварыўся ў галёш. Фея (Марына Авязава)  з пажам (Віктарам Русецкім) з’яўляліся незвычайным чынам: з вялікім чамаданам на калясцы, які прапагандаваў здаровы лад жыцця. Пранізлівы голас мачыхі (Алена Шуцько), які падымаў раніцай сваіх пераросткаў-дачок (Іван Слабодчыкаў і Дзмітрый Дошчачка), таксама  не пакідаў раўнадушнымі гледачоў.

Радуе, што зала была поўная гледачоў. Яны не проста глядзелі прадстаўленне, а прымалі ў ім актыўны ўдзел: жаночая палавіна з задавальненнем прымярала галёш, а мужчыны былі актыўнымі ўдзельнікамі гульнявой праграмы, якую праводзіла баявая сястра прынца (Марына Камароўская) з падтрымкай прынца (Максім Авязаў). Усе ўдзельнікі гульнявой праграмы атрымалі заахвочвальныя прызы.

Жыхары аграгарадка Дзераўная былі запрошаны і на Хрышчэнскі вечарок. Для іх у выкананні настаўнікаў школы мастацтваў прагучалі «Старыя песні аб галоўным». Сэрцы гледачоў уздрыгнулі ад прыемных успамінаў маладосці. Заваражыла рамансам «А напаследак я скажу» Аляксандра Ліпніцкая. Сольнае выкананне дзвюх песень з васьмі любімых намі старых фільмаў стала паспяховым дэбютам для Івана Слабодчыкава.

Пакідаючы глядацкую залу,  людзі дзякавалі ўдзельнікам канцэрта за прыемныя ўражанні, радасны светлы настрой. Спадзяёмся, што падобныя сустрэчы стануць добрай традыцыяй, і як раней глядацкая зала на такіх мерапрыемствах будзе перапоўненай.

Наталля СІНЯЎСКАЯ, выкладчыца Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў



Tagged

1 комментарий по теме “Хрышчэнскім вечарком

  1. Сколько можно писать про Рождество — уже февраль в разгаре. Пишите про День Святого Валентина.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *