Сельскі час

Нумары Сельская гаспадарка

І ЭЛІТНЫ «КАПРЫЗ»

У сельгаставарыствах пад бульбай сёлета плануецца заняць 400 гектараў. Па-ранейшаму самыя вялікія плошчы адвялі пад гэтую культуру тры бульбаводчыя гаспадаркі:  «Вішнявецкі-агра» і «Радзіма Дзяржынскага» – па 100 гектараў,  а «Рубяжэвічы» –  90 гектараў. У СФГ «Сула» і ТАА «Аграцэнтр-Сула» будзе пасаджана 200 гектараў, а пры ўмове здачы бульбасховішча – ўдвая больш.

Згодна з распрацаванай праграмай «Бульбаводства» неабходна накапаць трынаццаць тысяч тон бульбы. І дзеля гэтага ў таварыствах робяцца адпаведныя захады. З восені засыпана ў сховішчы 1671 тона насення. У наяўнасці 900 тон сартавой насеннай бульбы ў фермерскай гаспадарцы. Набываецца эліта ў навукова-даследчым інстытуце бульбаводства: шэсць гаспадарак заказалі 85 тон васьмі ранніх і сярэдняранніх сартоў. Сярод іх і новы ранні сорт «Капрыз», клубні якога добра разварваюцца і маюць высокія смакавыя якасці. Прапішацца даны сорт на палетках ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Увогуле ж пасадка бульбы сёлета будзе праведзена насеннем не ніжэй  трэцяй рэпрадукцыі.

 

ПАСЕЮЦЬ НОВЫЯ ГІБРЫДЫ

Летась сельгаставарыствамі раёна перавыкананы дзяржзаказ па продажу цукровых буракоў, адгружана на Гарадзейскі цукровы камбінат звыш 109 тысяч тон салодкіх каранёў у заліковай вазе. І сёлета вытворцы мяркуюць сабраць неблагі ўраджай. Усяго па раёне запланавана пасеяць тры тысячы гектараў гэтай прыбытковай культуры. Шэсць замежных фірмаў, у ліку якіх чатыры нямецкія, французская, швейцарская, а таксама Нясвіжская насенная станцыя прапануюць  сельгаставарыствам гібрыды цукровых буракоў. Асаблівым попытам сёлета карыстаюцца «Берні» нямецкай фірмы «Штрубэ», «Спартак» і «Трыяда» швейцарскай фірмы «Сінгента». ААТ «Вялікі Двор» і «Радзіма Якуба Коласа» будуць высяваць на сваіх палетках новы гібрыд нямецкай фірмы КWS «Бравісіма», а велікадворскія буракаводы  – «Радэрыка» вышэйназванага вытворцы.

 

ВАЖНЫ АГРАПРЫЁМ

Вапнаванне глебы – важны агратэхнічны прыём. І выконваецца ён для таго, каб зменшыць кіслотнасць глебы. Бо, як вядома, кіслыя глебы дрэнна ўплываюць на расліны і перашкаджаюць іх нармальнаму росту і развіццю. За мінулы год у сельгаставарыствах раёна вапнаванне праведзена на 2500 гектарах. Аднак толькі ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа», «Жацерава», «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» гэтая работа выканана на ўсёй запланаванай плошчы. Сёлета падрыхтаваная праектна-каштарысная дакументацыя прадугледжвае правядзенне вапнавання на 2750 гектарах.

Гэтыя меры будуць спрыяць павышэнню ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур.

 

ПАПОЎНІЦЬ РАЦЫЁНЫ БЯЛКОМ

Гаспадаркам раёна неабходна павялічваць пасевы люцэрны і канюшыны. Менавіта ў гэтых травах утрымліваецца бялку больш, чым у іншых. Справа вельмі важная, на даны момант утрыманне пратэіну ў кармах складае па раёне 63 працэнты да патрэбнасці.

– Старшыня аблвыканкама паставіў перад аграрыямі задачу павялічыць пасевы культурных траў, – гаворыць начальнік аддзела раслінаводства райсельгасхарча Барыс Барысевіч. – Пакуль у сельгаставарыствах у структуры шматгадовых траў на пашы люцэрна займае 17 працэнтаў. Зямель, прыгодных для яе вырошчвання налічваецца 22 тысячы гектараў. У гаспадарках раёна ў наяўнасці амаль шэсць тон насення люцэрны. Сёлета заказана яшчэ 22 тоны. Насенне будзе цэнтралізавана пастаўлена праз КУП «Мінаблмясамалпрам». Такім чынам у гэтым годзе люцэрна размесціцца на 2598 гектарах. І надалей у сельгаставарыствах, дзе налічваецца да чатырох тысяч гектараў ворыва, гэтая культура павінна заняць не менш за 500 гектараў. Пасеяныя згодна з тэхналогіяй і своечасова дагледжаныя плошчы люцэрны аддзячваюць высокімі ўраджаямі, да 600 цэнтнераў зялёнай масы з гектара. Прычым ураджай травы здымаецца тры разы на год.

Штогод у гаспадарках патрабуецца закладваць да 700 гектараў шматкампанентных пашаў. Для іх стварэння, перазалужэння  і закладвання насенных участкаў пададзена заяўка для набыцця 7,04 тоны насення канюшыны лугавой і 1,22 тоны – паўзучай.

 

ЯК ГЛЕБУ ЎГНОІШ, ТАКІ І ХЛЕБ  АТРЫМАЕШ

У ААТ «Вялікі Двор» штогод уносіцца ў глебу каля 34 тысяч тон арганічных угнаенняў. Гэтымі днямі механізатары плённа працуюць, стараюцца даставіць на палеткі як мага больш «вітамінаў урадлівасці». Ачышчаецца гнаясховішча на МТФ «Асіпаўшчына». На пагрузцы арганікі задзейнічаны экскаватар прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

–  З гэтай фермы   патрэбна выбраць дзве з паловай тысячы тон гною, – гаворыць намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзь Бязушка. – Цвёрдую і вадкую фракцыю грузім разам на прычэпы і адразу ўносім, бо інакш не атрымліваецца. Ды і з эканамічнага боку так рабіць даволі выгадна. Угнойваем плошчу пад цукровыя буракі, на адзін гектар прыпадае па 120 тон кампостаў.

А вось на комплексе ў Вялікім Двары гной падзяляюць на фракцыі. Вадкую адпампоўваюць у бочкі РЖТ і ўносяць менавіта пад кукурузу. Будуць вазіць жыжку, пакуль не ачысцяць гнаясховішча. А самыя лепшыя кампосты назапашваюцца на новай ферме, дзе выкарыстоўваецца саламяная падсцілка. У буртах гной захоўваецца год. Пад ураджай будучага года ў гаспадарцы вывезена на палеткі звыш 13 тысяч тон арганічных угнаенняў і звыш дзесяці тысяч тон унесена.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *